Бітва пад Ашмянамі (1432)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Бітва пад Ашмянамі, 1432)
Jump to navigation Jump to search

Бітва пад Ашмянамі (8 снежня 1432) — першая буйная бітва феадальнай вайны ў ВКЛ.

Войска Свідрыгайлы, якое ўключала буйную дапамогу з Цверы, выйшла з Ашмян і ў хуткім часе спаткала сілы Жыгімонта Кейстутавіча, якія складаліся з літвінаў, жамойтаў і палякаў дрогіцкай зямлі. Абодва бакі мелі шанцы на падыход дадатковых супольнікаў, аднак ніводны не стаў гэтага чакаць. Бітва працягвалася да ночы. Лічбавая перавага была на баку Свідрыгайлы, і спачатку ён браў верх і тры мілі гнаў праціўніка. Жыгімонт, аднак, здолеў пераламіць ход бітвы і змусіў Свідрыгайлу ўцякаць. У палон патрапілі многія значныя прыхільнікі Свідрыгайлы, у тым ліку Юрый Лугвеневіч, Юрый Гедыгольд, Федка Адынцэвіч, Міцька Зубравіцкі, Васіль Красны.

Сцверджанні Свідрыгайлы ў лісце да вялікага магістра, што Жыгімонтавы страты ў бітве былі нашмат большымі за яго ўласныя, не выклікаюць даверу. З іншага боку, перабольшанымі выглядаюць і звесткі Длугаша, паводле якіх Свідрыгайла згубіў 10 000 забітымі і 4 000 палоннымі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Lewicki A. Powstanie Świdrygiełły: Ustęp z dziejów unii Litwy z Korona. — Kraków, 1892;
  • Wolff J. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku. — Warszawa, 1895.