Перайсці да зместу

Васіль Сямёнавіч Красны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Васіль Сямёнавіч Красны
Геральдычны знак Васіля Краснага
Геральдычны знак Васіля Краснага
Нараджэнне 1410
Смерць не раней за 1448
Род Друцкія[1]
Бацька Сямён Дзмітрыевіч[2]
Жонка Львоўна Варатынская[d][1]
Дзеці Іван Васілевіч Красны[1]

Васіль Сямёнавіч «Красны» (каля 1410 — пасля 1448) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, намеснік віцебскі (з 1431 года).

Прадстаўнік княскага роду Друцкіх, сын Сямёна Дзмітрыевіча.

У дакументах з’яўляецца ў 1431 як намеснік віцебскі. Удзельнічаў у бітве пад Ашмянамі ў 1432 годзе на баку Свідрыгайлы, разам з братам Дзмітрыем трапіў у палон. Быў жанаты з сястрою князя Фёдара Варатынскага, меў сына Івана (каля 1450 — пасля 1516).

Зноскі

  • Wolff J. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku. — Warszawa, 1895.