Юшка Гойцавіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Юшка Гойцавіч
Дата нараджэння XV стагоддзе
Дата смерці не раней за 1461 і не пазней за 1468
Жонка Ганна Даўгірдаўна[d]

Юшка Гойцавіч, або Юрый Гойцавіч (Georgius Goyczowicz, Юшко Кгоицевич, pan Juszko Golcewicz; XV ст. — пасля 1461 і да 1468) — літоўскі баярын, староста новагародскі (зг. 1461)[1].

Паходзіў з літоўскага баярскага роду, магчыма, роднаснага Давойнам, бо знак пячаткі яго брата Івашкі на дакуменце 1433 года падобны да іх герба. Таксама вядомы брат Федзька Гойцавіч.[1][2]

Паводле «Хронікі Быхаўца», на баку вял.кн. Свідрыгайлы браў удзел у Ашмянскай бітве (1432) і трапіў у палон да вял.кн. Жыгімонта Кейстутавіча. Вял.кн. Жыгімонт, напэўна, неўзабаве прымірыўся з палонным.[3]

Вотчынныя ўладанні Гойцавічаў размяшчаліся, напэўна, у Новагародскім павеце. Пасля лета 1436 года атрымаў ад вял.кн. Жыгімонта Кействутавіча «двор» Рэпухаў у Віцебскай зямлі. У 1440—1443 гады загадам ваяводаў Даўгірда і Гаштольда атрымаў у Слонімскім павеце сёлы Дажыравічы[1][4], якое Сеня Фядосеў перад тым трымаў, і Гошчава[5], якое раней трымаў Гард. Таксама ў Слонімскім павеце трымаў Ласасін[2]. На думку С. Віславуха, у складзе Ласасінскага маёнтка таксама было мястэчка Ражана, «дварэц» Бялавічы і «сяльцо» Байковічы, бо пазней яны ўтваралі адзіны комплекс, і гэта як факт даецца ў літаратуры[6]. Рацыя С. Віславуха пацвярджаецца адносна Бялавічаў, дзе ў 1460-я гады пан Юшка даў зямлю свайму слугу Андрыяну[7][8], але пра Ражану і Байковічы такіх звестак няма. Таксама пан Юшка з братам Івашкам трымалі Туганавічы[9][10].

Вызнаваў каталіцтва. Фундаваў 2 жніўня 1442 года касцёл у сваім сяле Крошыне Новагародскага павета[3], адным са сведкаў быў брат Федзька.[2]

У 1461 годзе склаў тастамент, якім сваю «выслугу на вялікім князю Жыгімонце» — «двор» Рэпухаў з «дварцом» Ваўкавічы, «дварцом» Мілотынню, даннікамі Капеньчычамі, даннікамі на Белай[11] і даннікамі Шырневічамі — запісаў жонцы.[12] Памёр да 1468 года.

Быў жанаты з Ганнай Даўгірдаўнай, дзяцей яны не мелі.[1][2] Пазней Ганна ўзяла другі шлюб з панам Іванам Іллінічам.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 Полехов, 2015, с. 628
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 Пятраўскас, 2014, с. 227
  3. 3,0 3,1 Полехов, 2015, с. 629
  4. LM. Kn. 3. — P. 19.
  5. LM. Kn. 3. — P. 58.
  6. Старинные усадьбы Берестейщины / А. Т. Федорук; ред. Т. Г. Мартыненко. — Минск: БелЭн, 2004. — 576 с.: ил. — ISBN 985-11-0383-7. — С. 244
  7. Wysłouch, Seweryn. Rozwój granic i terytorjum powiatu Kobryńskiego do połowy XVI wieku. — [s.n.] (Wilno : Zakłady Graficzne «Znicz»), 1930. — Odb.: Ateneum Wileńskie. R. 6 (1929), z. 3-4. — S. 1-2.
  8. РИБ Т. 27. — СПб, 1910. — Стб. 441, № 126.
  9. Старинные усадьбы Берестейщины / А. Т. Федорук; ред. Т. Г. Мартыненко. — Минск: БелЭн, 2004. — 576 с.: ил. — ISBN 985-11-0383-7. — С. 291
  10. РИБ Т. 20., кн. I. — № 82, Стб. 637-640 (20.10.1510) .
  11. 29. Гарадняны // Род Іллінічаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XV—XVI стагоддзях. — Мір: Музей «Замкавы комплекс „Мір“», 2015. — 374 с. — С. 228.
  12. Насевіч В. Л. У складзе Вялікага княства Літоўскага // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Крупскага р-на. — Мн., 1999. — С. 37-64, 70-73.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Полехов С. В. Наследники Витовта. Династическая война в Великом княжестве Литовском в 30-е годы XV века. — М.: «Индрик», 2015. — 712 с. — ISBN 978-5-91674-366-1.
  • Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада / Перакл. з літоўск. А. Мікус; Навук. рэд. М. Макараў.. — Смаленск: Інбелкульт, 2014. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-006-2.