Перайсці да зместу

Юрый Гедыгольд

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юрый Гедыгольд
Ляліва
Ляліва
староста падольскі[d]
з 1411
Пераемнік Пётр Мантыгірдавіч

Нараджэнне XIV стагоддзе
Смерць не раней за 9 чэрвеня 1435
Месца пахавання
Род Гедыгольдавічы[d]
Бацька Кайлікін[d][2]
Жонка Анастасія[d][3]
Дзеці Пётр Сенька Гедыгольдавіч[4]
Грамадзянства

Юрый Гедыгольд, Гедыголд, Гедыгоўт, Дэдыголд (згадваецца ад 1401 – памёр каля 1435) — літоўскі баярын, маршалак надворны Вітаўта (1401), ваявода кіеўскі да 1411, староста падольскі ад 1415, ваявода віленскі ад 1425 ці раней да 1432.

Сын Кайлікіна (Гайлігіна), брат Войцеха Манівіда. Быў жанаты з Анастасіяй, меў сына Пятра Сеньку.

Імя Гедгаўд (> польск. Gedygołd) — з шэрагу старабалцкіх (старалітоўскіх) двухасноўных імёнаў[крыніца?]. Такія імёны дайшлі з індаеўрапейскай эпохі і ўласцівыя іменнікам народаў індаеўрапейскага паходжання[5].

Першая іменная аснова Ged- звязаная з літ. gedauti «жадаць». Другая аснова Gaud- звязаная з gauti "здабываць", gaudyti "хапаць". Імя Гедгаўд значыла "Той, хто жадае (ваеннай) здабычы".[крыніца не пазначана 373 дні]

Падчас феадальнай вайны першапачаткова падтрымліваў Свідрыгайлу. Пры замаху на жыццё апошняга ў Ашмянах ў 1432 быў у ліку малога атраду, разам з якім Свідрыгайла збег да Полацка. У бітве пад Ашмянамі 8 снежня 1432 патрапіў у палон да Жыгімонта Кейстутавіча. Тады ж быў пазбаўлены ваяводскай пасады. Пазней прызнаў уладу Жыгімонта і сведчыў на ягоных дакументах ў якасці пана на Вішнёве да 1435[6]; недзе ў тым часе, імаверна, памер.

Зноскі

  1. Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада — 2 — Смаленск: 2014. — С. 234. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4
  2. Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада — 2 — Смаленск: 2014. — С. 233. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4
  3. Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада — 2 — Смаленск: 2014. — С. 233–234. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4
  4. Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада — 2 — Смаленск: 2014. — С. 233, 234. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4
  5. T. Milewski. Indoeuropejskie imiona osobowe. Wrocław-Warszawa-Kraków, 1969. С. 11-13.
  6. Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji wileńskiej, nr 139.
  • Semkowicz W. O litewskich rodach bojarskich zbratanych ze szlachtą polską w Horodle r.1413. Miesięcznik Heraldyczny. Organ Towarzystwa Heraldycznego we Lwowie. R.6 1913, nr 11-12
  • Peltz W. Ród Giedygołda i jego majętności. Z dziejów tworzenia się wielkiej własności ziemskiej w Wielkim Księstwie Litewskim w XV wieku // «Zeszyty Naukowe Uniwersytetu im. Adama Mickiewicza. Historia» 1971, z. 11, s. 23-44.