Бітва пад Гарадзечнам
Гарадзечна — мястэчка Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер — Пружанскі раён, Брэсцкая вобласць).
12 жніўня (31 ліпеня па старым стылі) 1812 года тут адбывалася бітва паміж часцю 3-й рэзервовай абсервацыйнай арміі (каля 18 тыс.) генерала Тармасава і карпусамі: аўстрыйскім князя Шварцэнберга і саксонскім Рэн’е (каля 40 тыс.). Руская пазіцыя з фронту была даступная толькі па тром плацінам, якія шлі праз багністы прыток ракі Мухавец; правы фланг яе ўпіраўся ў балота; левы быў прыкрыты лесам (які лічыўся непраходным), праз які праходзіла дарога на Кобрын. Князь Шварцэнберг накіраваў у абыход левага фланга атрад, нечаканае з’яўленне якога прымусіла Тармасава прыцягнуць туды амаль усе войскі. Усе атакі непрыяцеля на левы фланг расійскіх войск былі адбітыя, а супраць іх фронту нічога рашучага прадпрынята не было. Дзякуючы гэтаму Тармасаў, нягледзячы на вялікую перавагу сіл з непрыяцельскага боку, утрымаўся на пазіцыі да самага вечара. Уначы, асцерагаючыся за свой шлях адступлення, ён адышоў да Кобрына.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Пружан. р-на / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.; Маст. А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1992. — 456 с., іл. — ISBN 5-85700-094-7.