Бітва пад Лоевам (1651)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бітва пад Лоевам
Дата 6 ліпеня 1651
Месца ваколіцы Лоева
Вынік перамога войска ВКЛ
Праціўнікі
Сцяг Рэчы Паспалітай Рэч Паспалітая Казакі
Камандуючыя
Януш Радзівіл Марцін Нябаба
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бітва пад Лоевам, вядомая таксама, як Другая бітва пад Лоевам, адбылася 6 ліпеня 1651 каля Лоева, каля 50 км ад Чарнігава, падчас паўстання Хмяльніцкага і як першая, скончылася перамогаю вялікалітоўскага войска пад камандаваннем Януша Радзівіла.

Праз некалькі тыдняў па бітве пад Берастэчкам, Багдан Хмяльніцкі здолеў абраць рассеяных казакоў і з падтрымкаю татараў зноў сур'ёзна пагражаў Рэчы Паспалітай. У гэты час польскае паспалітае рушэнне, як і сам кароль Ян Казімір, адмовілася ад далейшых баявых дзеянняў і раз'ехалася па дамах. У глыб Украіны рушылі войскі гетманаў каронных (Патоцкага і Каліноўскага), 3 верасня 1651 года яны занялі Любар.

Тым часам, на сустрэчу з кароннымі войскамі рушыў і Януш Радзівіл, маючы 11 харугваў літоўскай кавалерыі (у т.л. 2 татарскія харугвы Сянкевіча і Мурзы), агулам 4000 салдат. 6 ліпеня 1651 года ён сустрэў і разбіў казацкія аддзелы палкоўніка Марціна Нябабы (15000 пяхоты), якія накіроўваліся пад Гомель.

Пасля гэтай перамогі, Радзівіл вызваліў з аблогі трохтысячны аддзел у Крычаве і 4 жніўня 1651 года заняў Кіеў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Marcin Domagała: Biała Cerkiew 23-25 IX 1651. Zabrze: «Inforteditions», 2007. ISBN 978-83-8994-315-8.
  • Władysław Andrzej Serczyk: Na płonącej Ukrainie. Dzieje Kozaczyzny 1648—1651. Warszawa: Książka i Wiedza, 1998, s. 347. ISBN 83-05-12969-1.
  • Natalia Jakowlenko: Historia Ukrainy. Od czasów najdawniejszych do końca XVIII wieku. Lublin: Instytut Europy Środkowo-Wschodniej, 2000, s. 228. ISBN 83-85854-54-1.
  • Tadeusz Korzon: Dzieje wojen i wojskowości w Polsce. Lwów: Ossolineum, 1923, s. 339.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]