Бітва пад Маладзечнам (1915)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Бітва пад Маладзечнам
Асноўны канфлікт: Віленская аперацыя, Першая сусветная вайна
EasternFront1915b.jpg
Карта ўсходняга фронту
Дата 14 верасня2 кастрычніка 1915
Месца Маладзечна
Вынік Перамога Расіі
Праціўнікі
Сцяг Расіі Расійская імперыя Сцяг Германіі (1871-1918, 1933-1935) Германская імперыя
Камандуючыя
Сцяг Расіі Аляксей Эверт Сцяг Германіі (1871-1918, 1933-1935) Герман фон Эйгорн

Бітва пад Маладзечнам адбылася 14 (1) верасня — 2 кастрычніка (19 верасня) 1915 года падчас Віленскай аперацыі Першай сусветнай вайны.

Перадумовы[правіць | правіць зыходнік]

8 верасня (27 жніўня) 1915 нямецкае камандаванне, узмацніўшы сваю 10-ую армію рэзервамі, пачало наступленне на Свянцяны, у стык 5-ай (генерал Плевэ) і 10-ай расійскім арміям (генерал Радкевіч). Гэтыя падзеі атрымалі назву Свянцянскага прарыву. З поўначы і поўдня 10-ую нямецкую армію падтрымлівалі Нёманская і 8-я арміі. 9 верасня (28 жніўня) 1915 нямецкім войскам удалося прарваць расійскую абарону на поўнач ад Вількаміра. У прарыў была кінута кавалерыйская група генерала Гарнье (4 кавалерыйскія дывізіі, яшчэ 2 прыбылі пазней), якая адкінула расійскую конніцу і накіравалася ў расійскія тылы.

Бітва[правіць | правіць зыходнік]

14 верасня (1 верасня) 1915 нямецкія войскі занялі Вілейку і падышлі да Маладзечна. Перадавыя конныя раз'езды немцаў паглыбіліся на ўсход ад Мінска і дашлі да ракі Бярэзіны, у раёне Барысава, дзе перарэзалі тракт Мінск — Смаленск. Аднак нямецкая конніца, пазбаўленая падтрымкі пяхоты і артылерыі, спыніла сваё наступленне, і 15 (2) верасня 16 верасня (3 верасня) 1915 яна была спынена часткамі зноў сфарміраванай 2-й расійскай арміяй. Пад Маладзечнам пачаліся зацятыя баі. У канцы верасня нямецкая конніца рушыла на прарыў, ёй удалося разарваць лінію абароны рускіх, але пад самым Маладзечнам яна была спынена, пасля чаго расійскае войска, карыстаючыся значнай колькаснай перавагай, нанесла па нямецкіх пазіцыях контраўдар, разграміла нямецкую кавалерыю і выйшла да возера Нарач.

Наступствы[правіць | правіць зыходнік]

Да 2 кастрычніка (19 верасня) 1915 Свянцянскі прарыў быў ліквідаваны, і фронт стабілізаваўся на лініі возера Дрысвятывозера НарачСмаргоньПінскДубнаЦярнопаль.

Зноскі