Бітва пад Оршай (1508)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Бітва пад Оршай (1508)
Асноўны канфлікт: Літоўска-маскоўская вайна 1507—1508 гадоў
Дата 13 ліпеня 1508
Месца Орша
Вынік перамога войскаў ВКЛ
Праціўнікі
POL COA Pogoń Litewska Książęca.svg Вялікае Княства Літоўскае

POL Przemysł II 1295 COA.svg Каралеўства Польскае

Coat of Arms of Russia 1577.png Вялікае Княства Маскоўскае
Камандуючыя
Канстанцін Астрожскі
Мікалай Фірлей
Васіль III

Шаблон:Бітвы літоўска-маскоўскай вайны (1507—1508) Бі́тва пад Во́ршай — бітва войска Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага супраць войска Маскоўскага княства, якая адбывалася 13 ліпеня 1508 ў ходзе пятай літоўска-маскоўскай вайны (1507—1508).

Перадумовы[правіць | правіць зыходнік]

Літоўскія войскі на чале з вялікім гетманам Канстанцінам Астрожскім пры падтрымцы 5000 польскіх наймітаў ваяводы люблінскага Мікалая Фірлея сканцэнтраваліся ў ваколіцах Навагрудку. Мэтай літоўска-польскага войска было вызваленне Смаленска ад маскоўскага войска, што аблажыла крэпасць.

Падзеі[правіць | правіць зыходнік]

Атрымаўшы звесткі пра падыход літоўскага войска, князь маскоўскі Васіль III зняў аблогу Смаленска і рушыў на Оршу. Калі высветлілася, што Астрожскі набліжаецца да маскоўскіх пазіцый, Васіль III пастанавіў адступіць за Дняпро, каб ударыць у момант пераправы літвінаў праз раку.

Астрожскі накіраваў вялікі аддзел праз неахоўваны брод на Дняпры з заданнем нападу на абоз маскалёў, а галоўнымі сіламі выканаў адцягвальны манеўр. Выдзелены аддзел, пераправіўшыся праз раку, быў аточаны пераважаючымі маскоўскімі сіламі, аднак здолеў з цяжкасцямі прабіцца на правы бераг. Бітву перарваў надыход цемры. Астрожскі намерваўся атакаваць адразу пасля ўзыходу сонца, аднак маскоўскае войска ноччу адышло з занятых пазіцый на ўсход.

Вынікі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Mała encyklopedia wojskowa. — Warszawa, 1970. — Т. II.
  • Władysław Pociecha. Mikołaj Firlej // . — Polski Słownik Biograficzny. — Kraków, 1948—1958. — Т. VII. — С. 8—10.