Канстанцін Іванавіч Астрожскі
Канстанцін Іванавіч Астрожскі | |
![]() | |
![]() Ostrogski coat of arms[d] | |
Дзейнасць: | дыпламат |
---|---|
Нараджэнне: | 1460 |
Смерць: | 11 верасня 1530 |
Пахаванне: | |
Дынастыя: | Род Астрожскіх |
Бацька: | Іван Васілевіч Астрожскі[d] |
Маці: | Марыя Іванаўна Бельская[d] |
Жонка: | Таццяна Сямёнаўна Гальшанская[d] і Аляксандра Сямёнаўна Слуцкая[d] |
Дзеці: | Канстанцін-Васіль Канстанцінавіч Астрожскі і Ілья Канстанцінавіч Астрожскі[d] |
Канстанці́н Іва́навіч Астро́жскі (1460 — 11 (21) верасня 1530, Тураў) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, мецэнат. Староста брацлаўскі, звянігародскі і вінніцкі (з 1497), вялікі гетман літоўскі (1497—1500, 1507—1530), маршалак валынскі і староста луцкі (з 1499), кашталян віленскі (1513—1522), ваявода троцкі (1522—1530). Выдатны палкаводзец, пад кіраўніцтвам якога атрыманы перамогі больш чым у 60-ці бітвах, у тым ліку ў бітве пад Оршай (1514).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Сын Івана Васілевіча, кн. астрожскага, і Васілісы, дачкі Івана Уладзіміравіча, кн. бельскага. Пэўны час ідэнтыфікацыя асобы маці была спрэчнай, урэшце, гэта вызначыў прывілей ад 20/21 снежня 1522 года на імя К. І. Астрожскага, які называе яе поўным імем і перадае яе «двор» Смаляны ў Аршанскім павеце Канстанціну Іванавічу і яго сыну Ільі[1].
Вайсковую службу пачаў удзелам у барацьбе з крымскімі татарамі і ў маскоўска-літоўскай вайне (1492—1494). У 37-гадовым узросце прызначаны вялікім гетманам літоўскім. Паводле Попісу 1528 года, выстаўляў са сваіх зямель 426 вершнікаў, т.б. меў каля 41 тыс. падданых. У змаганнях з крымскімі татарамі і маскоўцамі К. І. Астрожскі, згодна з надпісам на надмагіллі, атрымаў 63 перамогі. Асабліва вядомая яго перамога над маскоўскім войскам у бітве пад Оршай на рэчцы Крапіўне (8 верасня 1514). Абаронца праваслаўя ў ВКЛ, будаваў цэрквы, у т.л. у Вільні. Быў двойчы жанаты з Таццянай з Гальшанскіх, за якой яму адышлі вялікія вотчыны (частка Глуска, Гальшан, Раманава з Копысем і Баранню і інш.) і Аляксандрай са Слуцкіх. Ад першага шлюбу меў сына Іллю, ад другога — Канстанціна-Васіля. Пахаваны ў Кіева-Пячорскай лаўры.
Меў ва ўладанні 91 горад і мястэчка, у т.л. Астрог, Дарагабуж, Гарадзец, Здалбунаў, Красілаў, Палонае, Роўна, Свіцязь, Тураў, Чуднаў і інш., а таксама падараваныя ад вялікага князя двары ў Вільні, Менску і Луцку. Падданыя К. І. Астрожскага з 1518 мелі прывілей на бязмытны гандаль на луцкіх таргах і кірмашах.
З 1491 па 1530 г. у Астрозе была пабудавана каменная пяціглавая Багаяўленская царква, Траецкі манастыр. У 1507 падарыў Дзерманскаму Траецкаму манастыру рукапіснае Евангелле, пабудаваў і ўклаў фундуш на царкву ў Смалявічах, ахвяраваў грошы на будаўніцтва Жыдзічынскага манастыра.
Памяць[правіць | правіць зыходнік]
- Вуліца Канстанціна Астрожскага ў горадзе Дніпро[2] (Украіна)
- 30-я асобная механізаваная брыгада імя князя Канстанціна Астрожскага (Украіна)
- Літоўска-польска-украінская брыгада імя князя Канстанціна Астрожскага (Украіна, НАТА)
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑ Lietuvos Metrika. Knyga Nr. 12 (1522—1529): Užrašymų knyga 12 / Parengė D. Antanavičius ir A. Baliulis. — Vilnius, 2001. — P. 192—193; AS. Т. III. № CCXLVIII. — Lwów, 1890. — S. 242—243.
- ↑ Нові назви вулиць Дніпра (Дніпропетровськ)(укр.)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя. Т. 2. — Мн., 1996.
- Беларусь: энцыкл. давед. — Мн., 1995.
- Сагановіч Г. Айчыну сваю баронячы — Мн.: Навука і тэхніка, 1992. ISBN 5-343-01109-8
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 1. — Мн., 1993.
- Казакоў, А. Эксперымент гетмана Астрожскага // Наша гісторыя, № 1, 2018, с. 44-47. ISBN 2617—2305
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
Канстанцін Іванавіч Астрожскі ў Вікіцытатніку |
---|---|
![]() |
Канстанцін Іванавіч Астрожскі на Вікісховішчы |
Папярэднік: — |
Гетман вялікі літоўскі 1497—1500 |
Пераемнік: Сямён Юр’евіч Гальшанскі |
Папярэднік: Станіслаў Кішка |
Гетман вялікі літоўскі 1507—1530 |
Пераемнік: Юрый Радзівіл «Геркулес» |
|
|