Бітва пад Оршай (1564)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Бітва пад Оршай — адбылася пад Оршай 2 лютага 1564 г. паміж авангардам войска Маскоўскай дзяржавы на чале з ваяводам П. С. Сярэбраным і атрадам войска ВКЛ на чале з Ф. Кмітам-Чарнабыльскім і Ю. Осцікавічам у ходзе Інфлянцкай вайны (1558—1582). Групоўка рускага войска (паводле М. Стрыйкоўскага, 50 000 чалавек) паспешна адступіла: яе камандаванне палічыла, што ў бой уступілі асноўныя сілы Вялікага Княства Літоўскага, якія нанеслі паражэнне другой групоўцы рускіх войск у Ульскай бітве 1564 года. У выніку гэтай бітвы і бітвы на Уле на 1-м этапе вайны была адноўлена ваенная раўнавага паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Маскоўскай дзяржавай.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]