Пасля заваявання Паўднёвай Італіі і Сіцыліі нарманамі візантыйскі імператар Міхаіл VII Дука ажаніў свайго сына з дачкой Роберта Гвіскара. Калі Міхаіл быў зрынуты, яго цесць вырашыў напасці на Візантыю ў 1081 годзе. Салдаты Гвіскара пачалі аблогу Дырахія, аднак яго флот быў разбіты венецыянцамі. 18 кастрычніка нарманскія войскі сутыкнуліся з візантыйцамі пад камандаваннем Камніна. Бітва пачалася з нападу правага флангу візантыйцаў, які здолеў абыйсці левы фланг праціўніка і разбіць яго, прымусіўшы ўцякаць. Варажскія найміты пачалі праслед тых, хто адыходзіў, але яны былі аддзелены ад галоўных сіл і забіты. Напад нарманскіх рыцараў на візантыйскі цэнтр вырашыў зыход бітвы, і воінам Камніна прыйшлося адступіць.
Пасля гэтай перамогі, у лютым 1082 года Гвіскар захапіў Дырахій і працягнуў наступ, авалодаўшы большай часткай Македоніі і Фесаліі. Але з-за нападу Свяшчэннай Рымскай імперыі на яго саюзніка — Папу Рымскага — Роберту прыйшлося пакінуць Грэцыю. Камандаванне над арміяй у Грэцыі прыняў Баэмунд Тарэнцкі, які атрымаў перамогу над Камнінам у некалькіх бітвах, але ў выніку быў разбіты ім каля горада Ларыса. Пры адступленні ў Італію нарманы страцілі ўсе захопленыя тэрыторыі, і Візантыя змагла пачаць аднаўленне ад мінулых міжусобіц і войнаў.
D'Amato, Raffaele; Rava, Guiseppe.The Varangian Guard 988—453. — Long Island City, New York and Oxford, United Kingdom: Osprey Publishing, 2010. — ISBN 1849081794.(недаступная спасылка)