Аляксей I Камнін
Аляксей I Камнін грэч.: Ἀλέξιος Α' Κομνηνός | ||
![]() | ||
Партрэт імператара Аляксея Камніна з грэчаскага манускрыпта (бібліятэка Ватыкана) | ||
| ||
---|---|---|
4 красавіка 1081 — 15 жніўня 1118 | ||
Папярэднік | Нікіфар III Ватаніят | |
Пераемнік | Іаан II Камнін | |
Дзейнасць | Імператар | |
Нараджэнне | 1048[1][2][…] | |
Смерць | 15 жніўня 1118[3][4] | |
Дынастыя | Дынастыя Камнінаў | |
Бацька | Іаан Камнін[d] | |
Маці | Ганна Даласіна[d] | |
Жонка | Ірына Дукіня[d] | |
Дзеці | Іаан II Камнін, Феадора Камніна[d], Ганна Камніна, Ісак Севастакратар, Марыя Камніна[d], Андронік Камнін[d], Еўдакія Камніна[d] і Варвара Камніна[d] | |
Аляксей I Камнін (грэч.: Αλέξιος Α' Κομνηνός) (~1048 — 15 жніўня 1118) — імператар візантыйскі (1081–1118).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Паходзіў з правінцыйнай ваеннай арыстакратыі, з яе дапамогаю захапіў уладу. Пераследваў багамілаў, здушыў шматлікія мяцяжы арыстакратыі, адбіў наступ нарманаў на чале з Робертам Гвіскарам, удала ваяваў супраць сельджукаў і печанегаў.
Агульны ваенны і эканамічны заняпад Візантыі (гл. Бітва пад Манзікертам, пасля падзей) вымусіў яго звярнуцца да папы Урбана II па ваенную дапамогу Захаду. Гэты заклік наўпрост прывёў да збору Першага крыжовага паходу.
З дапамогай крыжаносцаў вярнуў Візантыйскай імперыі частку Малой Азіі. У 1108 вымусіў Баэмунда Тарэнцкага, князя Антыёхіі, прызнаць сябе васалам візантыйскага імператара. Аляксей I лічыцца заснавальнікам дынастыі Камнінаў, хоць фактычны пачатак дынастыі паклаў яго дзядзька Ісаак I. Пры яго кіраванні былі ажыццёўлены маштабныя рэформы, дзякуючы якім пачалося Камнінаўскае адраджэнне Візантыйскай імперыі, адзначанае ростам яе ваеннай і эканамічнай моцы.
У той жа час у дні кіравання Аляксея I азначыліся і негатыўныя тэндэнцыі: узмацнілася роля італьянскіх гандлёвых рэспублік у эканамічным жыцці імперыі, пачалося развіццё феадальных адносін, а заняпад дробных ваенных трыманняў нікім не спыняўся. З-за ўзмацнення гэтых працэсаў у 1204 годзе Візантыйская імперыя не змагла аказаць супраціў удзельнікам Чацвёртага крыжовага паходу і ў выніку распалася на некалькі дзяржаў[5].
Продкі[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118501925 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
- ↑ Swartz A. Alexius I Comnenus Emperor of the East // Open Library — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 3,0 3,1 Alexios I Komnenos // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Aleix I Comnè // Gran Enciclopèdia Catalana — Grup Enciclopèdia Catalana, 1968.
- ↑ Д. Оболенский. Византийское содружество наций. — с. 228
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Аляксей I Камнін
Папярэднік: Нікіфар III Ватаніят |
імператар візантыйскі 1081–1118 |
Пераемнік: Іаан II Камнін |