Вадаправодчык (фільм, 1979)
Вадаправодчык | |
---|---|
англ.: The Plumber | |
Жанр | псіхалагічны трылер[d] і кінакамедыя |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Кінакампанія | South Australian Film Corporation[d] |
Працягласць | 76 хв. |
Краіна | |
Мова | англійская |
Год | 1979, 19 чэрвеня 1979[1], сакавік 1980[1], 14 лістапада 1980[1], красавік 1981[1], лістапад 1981[1], 20 лістапада 1981[1], 5 мая 1984[1], 7 мая 1986[1] і 29 мая 1993[1] |
IMDb | ID 0079727 |
«Вадаправодчык» (англ.: The Plumber) — аўстралійскі трылер 1979 года рэжысёра Пітэра Уіра. Галоўныя ролі выканалі Джудзі Морыс і Айвар Кэнтс[2].
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Джыл Каўпер працуе над кандыдацкай дысертацыяй па антрапалогіі, аддаючы перавагу рабіць гэта дома, у цішыні і самоце. Аднак нечакана яе самоту парушае дзіўны чалавек, які назваўся вадаправодчыкам па імені Макс. Напачатку ён паводзіць сябе стрымана, але неўзабаве пачынае праяўляць бесцырымоннасць, якая дастаўляе дыскамфорт Джыл. Хвілінная праца зацягваецца на гадзіны, дні, тыдні, а вадаправодчык пачынае ўжо па-сапраўднаму палохаць Джыл сваімі выхадкамі. Тым часам муж Джыл, яе найлепшая сяброўка і іншыя жыхары дома лічаць Макса слаўным хлопцам, які выдатна знаходзіць агульную мову з навакольнымі. Сантэхнічныя працы аднак не прасоўваюцца, а частыя візіты Макса канчаткова выводзяць Джыл з сябе, пазбаўляючы душэўнай раўнавагі і пачуцця бяспекі. І Джыл даводзіцца ўзяць сітуацыю ў свае рукі.
Акцёрскі склад
[правіць | правіць зыходнік]- Джудзі Морыс — Джыл Каўпер
- Айвар Кэнтс — вадаправодчык Макс
- Роберт Колебі — доктар Браян Каўпер
- Кэндзі Рэйманд — Мэг
- Генры Шэпс — Дэвід Медавой
- Ёмі Абіудан — доктар Мату
- Беверлі Робертс — доктар Джапары
- Брус Розен — доктар Дон Фелдэр
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г д е ё ж з https://www.imdb.com/title/tt0079727/releaseinfo
- ↑ The Plumber (1979) — IMDb (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 17 чэрвеня 2023.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Вадаправодчык на сайце «Internet Movie Database» (англ.)