Вадзім Аляксандравіч Юрэвіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вадзім Аляксандравіч Юрэвіч
Дата нараджэння 15 (27) кастрычніка 1872
Месца нараджэння
Дата смерці 26 лютага 1963(1963-02-26) (90 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці урач
Навуковая сфера медыцына
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцыны[d]
Альма-матар
Узнагароды
ордэн Святой Ганны 2 ступені ордэн Святога Станіслава 2 ступені ордэн Святой Ганны 3 ступені

Вадзім Аляксандравіч Юрэвіч (15 (27) кастрычніка 1872, Асіповічы, Мінская губерня — 26 лютага 1963, Нью-Ёрк, ЗША) — эпідэміёлаг, генерал медыцынскай службы, доктар медыцыны, прафесар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ў Пецярбургскім універсітэце, скончыў Ваенна-медыцынскую акадэмію ў Санкт-Пецярбургу. Падчас Першай сусветнай вайны арганізоўваў медыцынскую і эвакуацыйную службу, працаваў у зоне Бухарскай эпідэміі тыфу (1916).

З першага дня Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года далучыўся да рэвалюцыянераў. Вёў перамовы з камандаваннем Петрапаўлаўскай крэпасці і пераканаў здаць крэпасць. Быў прызначаны грамадскім начальнікам горада (да ліпеня 1917 года). Падчас Грамадзянскай вайны працаваў лекарам у Белай арміі.

У 1920 годзе эміграваў у Канстанцінопаль. Жыў і працаваў у Празе, Парыжы (сярод іншага, у зоне эпідэмій у Індакітаі). У 1946 годзе пераехаў у ЗША.

Аўтар шэрагу навуковых прац. Жыў і памёр у Нью Ёрку. Пахаваны ў Джэксане (Нью-Джэрсі)[1][2].

Зноскі