Вадзім Міхайлавіч Бразоўскі
Нарадзіўся |
1 лютага 1968 (56 гадоў) Новакузнецк, РСФСР |
||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Грамадзянства | Беларусь | ||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | ||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | Тарпеда-БелАЗ | ||||||||||||||||||||||||||||||
Пасада | начальнік аддзела моладзевага футбола | ||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
|
Вадзім Бразоўскі (нар. 1 лютага 1968, Новакузнецк) — былы беларускі футбаліст (гуляў на пазіцыі абаронцы), а потым трэнер.
Кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Клубная
[правіць | правіць зыходнік]Выхаванец мазырскага футбола, у савецкія часы гуляў за жодзінскае «Тарпеда». Пасля выступаў за розныя клубы Вышэйшай лігі Беларусі, некаторы час гуляў у Латвіі. У 1999 вярнуўся ў «Тарпеда», якое на той час гуляла ў Першай лізе. Скончыў кар’еру іграка ў 2002 у складзе МТЗ-РІПА.
Трэнерская
[правіць | правіць зыходнік]З 2003 працаваў у сістэме «Дарыды». Быў трэнерам дубля, другім трэнерам, двойчы выконваў абавязкі галоўнага трэнера (у кастрычніку-лістападзе 2006 і ў чэрвені 2007). У студзені 2008 быў прызначаны галоўным трэнерам «Дарыды».
У сезоне 2008 «Дарыда», якая мела значныя фінансавыя праблемы, заняла апошняе месца ў чэмпіянаце і спыніла існаванне, а Бразоўскі перайшоў на працу спачатку ў слонімскі «Камунальнік», а ў 2011 апынуўся ў жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ».
У сакавіку 2012 узначаліў дубль, у маі 2012 пасля адстаўкі Сяргея Гурэнкі быў прызначаны выканаўцам абавязкаў, а потым і галоўным трэнерам жодзінскага клуба. Спачатку пад кіраўніцтвам Бразоўскага «Тарпеда-БелАЗ» набірала ачкі, але потым скацілася на апошні радок табліцы, і ў лістападзе 2012 (за два туры да канца чэмпіянату) Бразоўскі быў адпраўлены ў адстаўку.
У студзені 2013 заняў пасаду начальніка аддзела моладзевага футбола «Тарпеда-БелАЗ»[1].
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 1 лютага
- Нарадзіліся ў 1968 годзе
- Асобы
- Нарадзіліся ў Новакузнецку
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
- Футбалісты СССР
- Футбалісты Беларусі
- Футбольныя трэнеры Беларусі
- Трэнеры ФК Тарпеда-БелАЗ
- Трэнеры ФК Дарыда
- Ігракі ФК Партызан Мінск
- Ігракі ФК Граніт Мікашэвічы
- Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ
- Ігракі ФК Шахцёр Салігорск
- Ігракі ФК Трансмаш Магілёў
- Ігракі ФК Тарпеда Магілёў
- Ігракі ФК Блазма