ФК Тарпеда-БелАЗ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з ФК Тарпеда Жодзіна)
Тарпеда-БелАЗ
TorpedoZhodinoLogo.png
Поўная назва ТАА «Футбольны клуб „Тарпеда-БелАЗ“»
Заснаваны 1961
Горад Жодзіна, Беларусь
Стадыён «Тарпеда»
Умяшчальнасць: 6500
Дырэктар Аляксандр Пугач
Галоўны трэнер Дзмітрый Молаш
Чэмпіянат Вышэйшая ліга
2022 8 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма

«Тарпеда-БелАЗ» — беларускі футбольны клуб з горада Жодзіна, заснаваны ў 1961 годзе. З 1992 года ўдзельнічае ў Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі (акрамя 1994—2001 гадоў). Уладальнік Кубка Беларусі (2016).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Каманда была заснавана ў 1961 годзе, на базе Беларускага аўтамабільнага завода. Першапачаткова мела назву «Ракета». Першы матч у гісторыі футбольны клуб з Жодзіна правёў 6 мая 1962 года. У Мінску аўтазаводцам супрацьстаяла моцная каманда «Гвардзеец». Сустрэча праходзіла ў роўнай барацьбе, аднак перамогу атрымалі гаспадары — 3:2. Менавіта гэты паядынак і стаў адпраўной кропкай у гісторыі каманды.

Адраджэнне калектыву звязана з імем Якава Шапіры, трэнера, які вывеў «аўтабудаўнікоў» у вышэйшы дывізіён у 2001 годзе.

У 2012 годзе клуб заняў апошняе месца ў Вышэйшай лізе і атрымаў права на стыкавыя матчы з «Гарадзеяй», што заняла другое месца ў Першай лізе. У першым матчы «Тарпеда» саступіла з лікам 0:1, але ў другім здолела ўзяць рэванш — 4:0 — і захавала месца ў эліце.

У верасні 2019 года галоўным трэнерам жодзінскай каманды стаў Юрый Пунтус, які ў 2020 годзе здолеў прывесці клуб да яго першых у гісторыі бронзавых медалёў чэмпіянату Беларусі.

2021 год[правіць | правіць зыходнік]

У пачатку 2021 года фан-рух клуба адмовіўся падтрымліваць клуб, пакуль у краіне працягваюцца палітычныя судовыя справы, збіццё і забойства людей за ўласныя меркаванні[1].

У кваліфікацыі Лігі канферэнцый УЕФА 2020/2021 клуб сустракаўся з дацкім «Капенгагенам». З-за міжнародных санкцый і паветранай блакады «Тарпеда-БелАЗ» вымушаны быў правесці хатнюю гульню па-за межамі Беларусі. Першапачаткова разглядаўся варыянт з тульскім стадыёнам «Арсенал», аднак жодзінцам адмовілі, з-за чаго хатняя гульня прайшла на стадыёне «Цэнтральны» ў горадзе Казань, дзе каманда прайграла з лікам 0:5.

Сезон у чэмпіянаце Беларусі атрымаўся няўдалым, каманда хутка апынулася ў ніжняй палове табліцы. У ліпені 2021 года Пунтус пакінуў пасаду галоўнага трэнера, якую заняў яго памочнік Сяргей Зяневіч. Трохі палепшыўшы вынікі ў другой палове сезона, жодзінская каманда фінішавала на восьмым месцы.

2022 год[правіць | правіць зыходнік]

Сезон 2022 жодзінская каманда пачала пад кіраўніцтвам новага трэнера Дзмітрыя Молаша. Страт чэмпіянату атрымаўся няўдалым — каманда пацярпела паражэнні ў першых трох матчах, але неўзабаве выправіла становішча і апынулася ў сярэдзіне табліцы. Добрая гульня ў другой палове сезона дазваляла змагацца за болей высокія месцы, аднак няўпэўнены фініш пакінуў жодзінцаў на восьмым радку.

Папярэднія назвы[правіць | правіць зыходнік]

  • 1961—1967: «Ракета»
  • 1967—1969: «Аўтазаводзец»
  • 1969—1988: «Тарпеда»
  • 1989—1992: БелАЗ
  • 1992—2010: «Тарпеда»
  • з 2011: «Тарпеда-БелАЗ»

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

БССР[правіць | правіць зыходнік]

Рэспубліка Беларусь[правіць | правіць зыходнік]

Цяперашні склад[правіць | правіць зыходнік]

Станам на сакавік 2023 года, згодна з афіцыйным сайтам клуба[2].

Паз. Імя Нар.
21 Беларусь Бр Цімафей Юрасаў 2003
91 Беларусь Бр Дзмітрый Дудар 1991
92 Беларусь Бр Яўген Абрамовіч 1995
2 Беларусь Аб Аляксандр Чыж 1997
3 Беларусь Аб Уладзіслаў Мялько (у арэндзе з БАТЭ) 2004
5 Беларусь Аб Ігар Бурко 1988
12 Беларусь Аб Раман Вягера 2000
66 Беларусь Аб Рыгор Марцьянаў 2002
88 Расія Аб Кірыл Глушчанкоў 2000
6 Беларусь ПА Кірыл Прамудраў 1992
7 Беларусь ПА Арсеній Галушка 2003
8 Беларусь ПА Анатоль Макараў 1996
Паз. Імя Нар.
10 Беларусь ПА Дзмітрый Лісаковіч 1999
11 Украіна ПА Аляксандр Бацішчаў 1991
17 Беларусь ПА Антон Кавалёў 2000
18 Беларусь ПА Мікіта Пацко 1995
27 Беларусь ПА Аляксандр Ксенафонтаў (у арэндзе з «Родзіны») 1999
70 Беларусь ПА Вадзім Пабудзей 1994
87 Беларусь ПА Ягор Мычэлкін 2002
96 Беларусь ПА Яўген Шаўчэнка 1996
97 Беларусь ПА Максім Мякіш 2000
99 Беларусь ПА Уладзіслаў Скаўпнёў 2005
13 Габон Нап Эманюэль Авано 2001
33 Беларусь Нап Валерый Гарбачык 1995

Па-за складам[правіць | правіць зыходнік]

Паз. Імя Нар.
20 Бразілія ПА Ліпэ Велозу 1997

Ігракі ў арэндзе[правіць | правіць зыходнік]

Паз. Імя Нар.
Беларусь Аб Андрэй Кавальчук (у «Жодзіне-Паўднёвым» да снежня 2023 года) 2003
Беларусь ПА Аляксей Анцілеўскі (у «Славіі» да снежня 2023 года) 2002
Паз. Імя Нар.
55 Беларусь Нап Дзмітрый Галуза (у «Баранавічах» да снежня 2023 года) 2001
Беларусь Нап Мікалай Макарэвіч (у «Жодзіне-Паўднёвым» да снежня 2023 года) 2002

Рэзервовы склад[правіць | правіць зыходнік]

Паз. Імя Нар.
Беларусь Бр Арсеній Забродскі 2003
Беларусь Бр Назар Чыж 2006
22 Беларусь Аб Уладзімір Манаеў 2004
Беларусь Аб Уладзіслаў Агейчык 2004
Беларусь Аб Яўген Каліноўскі 2002
Беларусь Аб Мацвей Прыцкер 2005
Беларусь Аб Арцём Чугункоў 2005
Беларусь Аб Дзмітрый Шароў 2005
Беларусь ПА Глеб Баско 2004
Беларусь ПА Уладзіслаў Елістратаў 2006
Беларусь ПА Раман Жалезны 2004
Паз. Імя Нар.
Беларусь ПА Алег Калеснікаў 2006
Беларусь ПА Павел Круцько 2006
Беларусь ПА Міхаіл Ладуцька 2004
Беларусь ПА Вадзім Міхейчык 2001
Беларусь ПА Мацвей Сакалоўскі 2006
Беларусь ПА Арцём Сідорык 2005
Беларусь ПА Іван Сіўкоў 2005
Беларусь ПА Андрэй Хачатуран 1987
Беларусь Нап Уладзіслаў Жалевіч 2006
Беларусь Нап Ілья Майбарада 2004
Беларусь Нап Кірыл Нябышынец 2006

Трэнерскі штаб[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Чэмпіянат і Кубак Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
1992 Першая (Д1) 13 15 5 0 10 13–31 10 1/16 фіналу
1992/93 Першая (Д1) 17 32 2 4 26 17–68 8 1/8 фіналу Descento.svg Вылет у Другую лігу
1993/94 Другая (Д2) 8 28 8 10 10 24–29 26 1/8 фіналу
1994/95 Другая (Д2) 10 30 11 6 13 37–35 28 1/16 фіналу
1995 Другая (Д2) 11 14 3 6 5 13–15 15 1/16 фіналу
1996 Другая (Д2) 7 24 8 9 7 24–20 33 1/16 фіналу
1997 Другая (Д2) 5 30 14 8 8 37–25 50 1/16 фіналу
1998 Першая (Д2) 5 30 15 10 5 58–31 55 1/16 фіналу Змена назваў ліг
1999 Першая (Д2) 7 30 11 11 8 55–43 44 1/16 фіналу
2000 Першая (Д2) 7 30 13 6 11 44–36 45 1/16 фіналу
2001 Першая (Д2) 1 28 21 3 4 56–13 66 1/16 фіналу Flecha verde.png Выхад у Вышэйшую лігу
2002 Вышэйшая (Д1) 5 26 13 4 9 38–27 43 1/8 фіналу
2003 Вышэйшая (Д1) 6 30 13 10 7 44–25 49 1/8 фіналу
2004 Вышэйшая (Д1) 4 30 19 2 9 57–28 59 1/16 фіналу
2005 Вышэйшая (Д1) 4 26 14 5 7 40–25 47 1/8 фіналу
2006 Вышэйшая (Д1) 11 26 7 9 10 21–27 30 Чвэрцьфінал
2007 Вышэйшая (Д1) 4 26 11 10 5 28–21 43 1/16 фіналу
2008 Вышэйшая (Д1) 13 30 7 10 13 25–36 31 1/8 фіналу
2009 Вышэйшая (Д1) 8 26 10 7 9 31–22 37 Фіналіст
2010 Вышэйшая (Д1) 11 33 7 7 19 33–58 28 1/16 фіналу
Пераходныя матчы[A] 2 1 1 0 3–1
2011 Вышэйшая (Д1) 6 33 9 14 10 37–41 41 1/16 фіналу
2012 Вышэйшая (Д1) 11 30 5 9 16 17–39 24 Паўфінал
Пераходныя матчы[B] 2 1 0 1 4–1
2013 Вышэйшая (Д1) 5 32 12 6 14 33–38 42 1/8 фіналу
2014 Вышэйшая (Д1) 4 32 13 11 8 38–30 50 1/16 фіналу
2015 Вышэйшая (Д1) 7 26 10 6 10 31–29 36 Уладальнік
2016 Вышэйшая (Д1) 5 30 13 9 8 47–33 48 Чвэрцьфінал
2017 Вышэйшая (Д1) 5 30 14 9 7 43–27 51 1/8 фіналу
2018 Вышэйшая (Д1) 5 30 16 7 7 36–18 55 1/8 фіналу
2019 Вышэйшая (Д1) 6 30 13 6 11 41–36 45 Чвэрцьфінал
2020 Вышэйшая (Д1) 3 30 16 8 6 55–37 56 Паўфінал
2021 Вышэйшая (Д1) 8 30 10 6 14 38–43 36 Чвэрцьфінал
2022 Вышэйшая (Д1) 8 30 11 10 9 35–32 43 Удзельчае
  1. Пераходныя матчы за месца ў Вышэйшай лізе супраць СКВІЧа, другой каманды Першай лігі 2010.
  2. Пераходныя матчы за месца ў Вышэйшай лізе супраць «Гарадзеі», другой каманды Першай лігі 2012.

Еўракубкі[правіць | правіць зыходнік]

Дэбют клуба ў еўракубках адбыўся 1 ліпеня 2010 года: у першым кваліфікацыйным раўндзе Лігі Еўропы УЕФА 2010/11 жодзінцы (якія трапілі ў турнір у як фіналісты Кубка) ўпэўнена перамаглі ісландскі «Фюлкір», але ў другім саступілі клубу ОФК з Сербіі.

Сезон Кубак Раўнд Клуб Першыя матчы Адказныя матчы Вынік
2010/2011 Ліга Еўропы 1 к/р Ісландыя Фюлкір (Рэйк’явік) 3:0 (Х) 3:1 (Г) 6:1 Symbol confirmed.svg
2 к/р Сербія ОФК (Бялград) 2:2 (Г) 0:1 (Х) 2:3 Symbol delete vote.svg
2015/2016 Ліга Еўропы 1 к/р Албанія Кукесі 0:2 (Г) 0:0 (Х) 0:2 Symbol delete vote.svg
2016/2017 Ліга Еўропы 2 к/р Венгрыя Дэбрэцэн 2:1 (Г) 1:0 (Х) 3:1 Symbol confirmed.svg
3 к/р Аўстрыя Рапід (Вена) 0:0 (Х) 0:3 (Г) 0:3 Symbol delete vote.svg
2020/2021 Ліга канферэнцый 2 к/р Данія Капенгаген 1:4 (Г) 0:5 (Х) 1:9 Symbol delete vote.svg

Галоўныя трэнеры[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]