Вадзім Канстанцінавіч Латышаў
Вадзім Канстанцінавіч Латышаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 29 жніўня 1948 (75 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Член у |
Вадзім Канстанцінавіч Латышаў (29 жніўня 1948, Берлін, ГДР) — беларускі архітэктар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1973 годзе. Працаваў у Мінскпраекце, на камбінаце «Белгандальрэклама», з 1984 года — мастак прамграфікі Заслаўскай карданажна-паліграфічнай фабрыкі.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1978 года. Пражывае ў Мінску.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): праекты забудовы мікрараёнаў Масюкоўшчына-2 (1976), Захад-3 (1978), Захад-4, 5, па вул. Ангарскай (1979), камунальна-складскія зоны Мінска (1974), аўтар афармлення інтэр’ераў і вітрын крам «Аметыст», «Беларускія шарсцяныя тканіны» па Ленінскім праспекце, «Тавары для жанчын» па вул. Карастаянавай (1979—1982) у Мінску, афармленне дзён «Беларуская кухня» на ВДНГ СССР у Маскве да 60-годдзя СССР (1982).
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Латышев Вадим Константинович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)