Перайсці да зместу

Вадстэна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Населены пункт
Вадстэна
Vadstena
58°26′54″ пн. ш. 14°53′23″ у. д.HGЯO
Краіна  Швецыя
Лен Эстэргётланд
камуна Вадстэна
Гісторыя і геаграфія
Плошча 3,41 км²
Водныя аб’екты Ветэрн
Часавы пояс UTC+2, летам UTC+3
Насельніцтва
Насельніцтва
  • 5 802 чал. (31 снежня 2023)[1]
Шчыльнасць 1,646 чал./км²

[[http://www.vadstena.se www.vadstena.se] [http://www.vadstena.se www.vadstena.se]]
Паказаць/схаваць карты


Вадстэна (Швецыя)
Вадстэна
Вадстэна


 Мапа

Вадстэ́на (шведск.: Vadstena) — горад на ўсходзе Швецыі ў лене Эстэргётланд, размешчаны на ўсходнім беразе возера Ветэрн. Цэнтр аднайменнай камуны. Насельніцтва — 5 613 чалавек (2010). Важны турыстычны цэнтр.

У XII стагоддзі на тэрыторыі сучаснай Вадстэны існавала царква ў раманскім стылі — гэта быў адзін з этапаў паломніцкага шляху ў Тронхейм. У XIII стагоддзі кароль Вальдэмар Біргерсан пабудаваў тут свой палац. У 1346 годзе кароль Магнус Эрыксан падараваў гэты палац Святой Біргіце, якая заснавала Вадстэнскі кляштар — кляштар Ордэна брыгітак. У 1400 годзе Вадстэна атрымлівае гарадскія прывілеі і становіцца важным паломніцкім цэнтрам. У 1545 годзе кароль Густаў Ваза пабудаваў у Вадстэне замак, а ў 1550 годзе канфіскаваў маёмасць кляштара і прагнаў манахаў (манашкі заставаліся там да 1595 года). З 1637 года кляштар выкарыстоўваўся ў якасці дому для салдат-інвалідаў, з 1783 года стаў турмой, а з 1829 года — часткай шпіталя. У 1848—1853 гадах]], у сувязі з будаўніцтвам Гёта-канала, у Вадстэне быў пабудаваны порт на возеры Ветэрн. Для яго будаўніцтва былі разабраны абарончыя валы замка. У 1874 годзе была пракладзена чыгунка (зачынена ў 1963 годзе).

Зноскі

  1. Statistiska tätorter 2023, befolkning, landareal, befolkningstäthet per tätortStatistics Sweden, 2024.