Вальдэмар I Біргерсан
Вальдэмар I Біргерсан шведск.: Valdemar Birgersson | ||
![]() | ||
Вальдэмар I Біргерсан. Кафедральны сабор Скары' | ||
| ||
---|---|---|
1250 — 1275 | ||
Папярэднік | Эрык Шапялявы | |
Пераемнік | Магнус Ладулас | |
Дзейнасць | палітык | |
Нараджэнне | 1239 | |
Смерць | 26 снежня 1302[1] | |
Дынастыя | Род Фолькунгаў | |
Бацька | Біргер Ярль | |
Маці | Інгеборг Эрыксдоцір[d] | |
Жонка | Сафія Дацкая[d] | |
Дзеці | Інгеборга Шведская[d], Марына Шведская[d], Рыкса Шведская[d], Катарына[d], Маргарэта[d] і Эрык[d] | |
Вальдэмар I Біргерсан (шведск.: Valdemar Birgersson; канец 30-х гг. XIII ст. - 1302) — кароль Швецыі ў 1250-1275 з дынастыі Фолькунгаў.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў канцы 30-х гг. XIII ст. Быў старэйшым сынам Біргера ярля і дачкі караля Эрыка Кнутсана Інгеборгі.
У 1250, быўшы бліжэйшым сваяком караля Эрыка Шапялявага і адначасова сынам магутнага ярла з роду Фолькунгаў, быў абраны шведскім каралём. Годам пазней у Лінчопінгу на яго была ўскладзена каралеўская карона. Падчас маленства Вальдэмара і да сваёй смерці ў 1266 дзяржавай кіраваў яго бацька.
Са смерцю Біргера Ярля Швецыя была падзелена паміж трыма з яго чатырох сыноў: Вальдэмарам, Магнусам і Эрыкам. Неўзабаве Вальдэмар пасварыўся з братамі. Пасля вяртання ў 1274 караля з пілігрымкі ў Рым, якую ён, верагодна, распачаў, каб дабіцца ў папы рымскага прабачэння за сваю сувязь са сваячніцай Ютай, сварка з братамі перайшла ў адкрытае сутыкненне.
У ліпені 1275 браты, якіх падтрымліваў дацкі кароль Эрык Гліпінг, нанеслі паражэнне Вальдэмару ў бітве пры Хове. Пасля гэтага яму давялося бегчы ў Нарвегію. Неўзабаве ён вярнуўся, але быў вымушаны адмовіцца ад кароны на карысць свайго брата Магнуса.
Ужо ў гэтым жа годзе ён зноў пачаў барацьбу супраць братоў. Яго падтрымлівалі граф Гольштынскі, каралі Даніі і Нарвегіі. У 1276 годзе Вальдэмар адправіўся ў Данію, каралю якой Магнус адмовіўся заплаціць за дапамогу, аказаную яму ў бітве пры Хове, і пачаў адкрытую вайну. У першыя месяцы 1277 годзе яго армія спусташала Вестэр'ётланд і Смоланд. У абмен на Готланд ён спрабаваў прыцягнуць на свой бок маркграфа Брандэнбургскага.
У апошнія месяцы 1277 года ён заключыў з Магнусам мір у Лахольме, па якім атрымаў у валоданне Ёталанд, аднак быў вымушаны адмовіцца ад каралеўскага тытула. Ужо ў 1279 годзе Магнус адабраў у яго валоданні, магчыма, за тое, што ён быў саўдзельнікам у паўстанні стурманаў, якія знаходзіліся ў апазіцыі да караля.
У наступныя гады паводзіны Вальдэмара выклікалі ўсеагульнае абурэнне, і ў 1285 найслынныя людзі дзяржавы запатрабавалі ў караля пасадзіць яго пад варту. Пры гэтым не апошнюю ролю гралі палітычныя прычыны.
У 1288 Вальдэмар быў узяты ў палон у Нючопінгу і пасаджаны пад хатні арышт, затым яго перавялі ў Стакгольм, дзе ён і памёр у 1302 годзе.
Зноскі
- ↑ Find a Grave — 1995. Праверана 29 жніўня 2019.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Yrwing H. Maktkampen mellan Valdemar och Magnus Birgersson 1275–1281. - Lund, 1952.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
Папярэднік: Эрык Шапялявы |
Кароль Швецыі 1250—1275 |
Пераемнік: Магнус Ладулас |