Ваенны ордэн Максіміліяна Іосіфа
| Ваенны ордэн Максіміліяна Іосіфа | |||
|---|---|---|---|
| Militär-Max-Joseph-Orden | |||
|
|
|||
| Арыгінальная назва | Militär-Max-Joseph-Orden | ||
| Дэвіз | лац.: Virtuti pro patria | ||
| Краіна | Баварыя | ||
| Тып | Ордэн | ||
| Дата заснавання | 1 студзеня 1806 года | ||
| Статус | не ўручаецца | ||
| Чарговасць узнагарод | |||
| Старэйшая | Ордэн Святога Георгія | ||
| Малодшая | Ордэн «За ваенныя заслугі» | ||
Ваенны ордэн Максіміліяна Іосіфа (ням.: Militär-Max-Joseph-Orden) — вышэйшы ваенны ордэн каралеўства Баварыя. Ордэн быў заснаваны 1 студзеня 1806 года баварскім каралём Максіміліянам I Іосіфам[1].
Меў тры ступені:
- Вялікі крыж (ням.: Großkreuz)
- Камандорскі крыж (ням.: Kommandeurkreuz)
- Рыцарскі крыж (ням.: Ritterkreuz)
Дваранства
[правіць | правіць зыходнік]Члены ордэна, якія не мелі дваранскай годнасці, атрымлівалі патэнт разам з узнагародай і маглі выкарыстоўваць у сваім імі прыстаўку «Ritter von», як напрыклад, Вільгельм фон Лееб, які быў Вільгельмам Леебам па нараджэнні. Гэтае правіла тычылася толькі баварскіх падданых і не распаўсюджвалася на іншых, незалежна, грамадзян Германскай імперыі ці іншых дзяржаў. Напрыклад, Эрых Людэндорф, нягледзячы на атрыманы ў 1916 годзе Вялікі крыж, так і застаўся простым чалавекам. Патэнт меў пажыццёвае дзеянне і не распаўсюджваўся на спадчыннікаў, што збліжала яго з рыцарскім статусам англійскіх ордэнаў. Падобнае правіла дзейнічала і ў дачыненни да Ордэна Грамадзянскіх заслуг Баварскай кароны, якім узнагароджвалі служачых высокага рангу.
Ілюстрацыі
[правіць | правіць зыходнік]-
Знак Вялікага крыжа
-
Зорка Вялікага крыжа
-
Эрых Людэндорф з зоркай Ваеннага ордэна Максіміліяна Іосіфа (другая злева)
Зноскі
- ↑ Максимилиана-Иосифа орден // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ваенны ордэн Максіміліяна Іосіфа