Эрых Людэндорф

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Эрых Фрыдрых Вільгельм Людэндорф
Erich Friedrich Wilhelm Ludendorff
Erich Ludendorff.jpg
 
Партыя:
Дзейнасць: палітык, афіцэр
Нараджэнне: 9 красавіка 1865(1865-04-09)[1][2][…]
Смерць: 20 снежня 1937(1937-12-20)[4][1][…] (72 гады)
Пахаванне:
Жонка: Мацільда Людэндорф[d]
 
Ваенная служба
Гады службы: 18831918
Прыналежнасць: Сцяг Германіі (1871-1918, 1933-1935) Германская імперыя
Род войскаў: Германская імперская армія
Званне:
Генерал пяхоты
Генерал пяхоты
Бітвы: Першая сусветная вайна
 
Аўтограф: Erich Ludendorff signature.svg
 
Узнагароды:

Э́рых Людэндо́рф (ням.: Erich Friedrich Wilhelm Ludendorff; 9 красавіка 1865, Крушэўня, паблізу Познані — 20 снежня 1937, Тутцынг, Баварыя) — нямецкі вайсковец і палітычны дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям’і памешчыкаў. Скончыў кадэцкі корпус (1881).

З 1894 служыў у Генштабе. У 19081912 гадоў начальнік аператыўнага аддзела Генштаба.

У перыяд 1-й сусветнай вайны 19141918 гадоў спачатку обер-кватэрмайстар 2-й арміі, з 23 жніўня да лістапада 1914 — начальнік штаба 8-й арміі, начальнік штаба Усходняга фронту (з лістапада 1914) і 1-ы генерал-кватэрмайстар штаба вярхоўнага камандавання (са жніўня 1916). З’яўляючыся непасрэдным памагатым генерала П. Гіндэнбурга, Людэндорф са жніўня 1914 фактычна кіраваў дзеяннямі на Усходнім фронце, а з жніўня 1916 — дзеяннямі ўсіх узброеных сіл Германіі; укараняў у краіне рэжым вайсковай дыктатуры. У сакавіку—ліпені 1918 года беспаспяхова спрабаваў неаднаразовымі наступленнямі зламаць супраціў англа-французскіх войскаў на Заходнім фронце. 26 кастрычніка 1918 года выйшаў у адстаўку; пасля заключэння перамір’я ў лістападзе 1918 эмігрыраваў у Швецыю.

Вясной 1919 года вярнуўся ў Германію і стаў лідэрам найбольш крайніх контррэвалюцыйных колаў, быў актыўным удзельнікам Капаўскага путчу 1920 года. Цесна зблізіўшыся з нацыянал-сацыялістамі, у лістападзе 1923 года ўзначаліў разам з А. Гітлерам путч у Мюнхене, які скончыўся правалам. У 1924 годзе быў абраны дэпутатам Рэйхстага ад Нацыянал-сацыялісцкай партыі.

Быў прыхільнікам дактрыны неабмежаванай «татальнай» вайны і бязлітаснага задушэння выступленняў працоўных мас. Аўтар мемуараў і шэрагу ваенна-тэарэтычных прац.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 2,0 2,1 Erich Ludendorff // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Erich Ludendorff // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Людендорф Эрих // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118574841 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]