Ваенны ўніверсітэт імя Кім Ір Сена
Ваенны ўніверсітэт імя Кім Ір Сена | |
---|---|
김일성군사종합대학 | |
Арыгінальная назва | 김일성군사종합대학 |
Заснаваны | 1948 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Мангёндэ, КНДР |
Ваенны ўніверсітэт імя Кім Ір Сена (кар.: 김일성군사종합대학, вядомы таксама як «Ваенная акадэмія імя Кім Ір Сена») — вышэйшая вайсковая навучальная ўстанова КНДР. Заснаваны падчас Карэйскай вайны ў сувязі з неабходнасцю падрыхтоўкі кваліфікаваных ваенных кадраў для ўсіх родаў войскаў Карэйскай Народнай арміі. Арганізаваны 28 кастрычніка 1952 як ваеннае вучылішча імя Кім Ір Сена, аб’яднаўшы галоўнае ваеннае вучылішча КНДР, Ваенна-марскі каледж Сук і ўніверсітэт камандуючага ВПС Кім Чака з дапамогай савецкіх ваенных саветнікаў. З выкарыстаннем вопыту перадавых ваенна-навучальных устаноў СССР рэарганізаваны ў Ваенны ўніверсітэт 25 кастрычніка 1956. Першапачаткова быў прызначаны для навучання радавога складу, пасля пераарыентаваны на перападрыхтоўку афіцэраў КНА. Курс навучання ва ўніверсітэце цягнецца 3-4 гады, маюцца таксама кароткатэрміновыя гадавыя курсы.
Размешчаны ў Мангёндэ паблізу Пхеньяна, на тэрыторыі універсітэта ўсталяваная статуя Кім Ір Сена.
Па сваіх функцыях падобны з Нацыянальным універсітэтам абароны Рэспублікі Карэя, многія высокапастаўленыя вайскоўцы КНА скончылі гэты ўніверсітэт. У 2003 падчас падрыхтоўкі да выбараў універсітэт наведалі дэпутаты Вярхоўнага народнага сходу разам з Кім Чэн Ірам[1].
Знакамітыя выпускнікі
[правіць | правіць зыходнік]- Кім Ён Чун, міністр абароны КНДР у 2009—2012
- Кім Чон Гак, міністр абароны КНДР з 2012 года
- Чу Сан Сон, міністр грамадскай бяспекі КНДР у 2004—2011
- Кім Чэн Ын, старшыня ТПК і вышэйшы кіраўнік КНДР з 2011 года[2]
- Кім Чэн Чхоль — старэйшы брат Кім Чэн Ына[2]
- Лі Ён Хо — начальнік Генеральнага штаба Карэйскай Народнай арміі у 2009—2012.
Зноскі
- ↑ 《조선중앙통신》 (2003.8.3) 김정일최고사령관 인민군장병들과 함께 최고인민회의 대의원선거에 참가
- ↑ а б Файфилд 2020, с. 92.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Файфилд, Анна. Великий преемник. Божественно совершенная судьба выдающегося товарища Ким Чен Ына = Anna Fifield. The Great Successor: The Divinely Perfect Destiny of Brilliant Comrade Kim Jong Un. — М.: Альпина Паблишер, 2020. — (Россия в глобальной политике). — ISBN 978-5-9614-3813-0.