Вайна Рэчы Паспалітай са Швецыяй (1600—1611)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вайна ВКЛ са Швецыяй 1600—1611
Асноўны канфлікт: Вайна Рэчы Паспалітай са Швецыяй 1600—1611
Гусарыя — галоўная ўдарная сіла войска ВКЛ
Гусарыя — галоўная ўдарная сіла войска ВКЛ
Дата 16001611
Месца Інфлянты (цяпер Эстонія, Латвія)
Прычына спрэчка за Эстляндыю разам з дынастычным канфліктам за шведскі сталец Жыгімонта Вазы і Карла Сёдэрманландскага
Вынік перамір'е
Праціўнікі
Швецыя Рэч Паспалітая
Камандуючыя
Карл Карлсан Юленьельм,
Карл IX,
Андэрс Ленартсан,
Ёахім Фрыдрых фон Мансфельд,
Ян Насаўскі,
Арвід Эрыксан Столарм
Ян Караль Хадкевіч,
Юрген Фарэнсбах,
Крыштаф Радзівіл Пярун,
Ян Замойскі,
Станіслаў Жалкеўскі

Вайна Рэчы Паспалітай са Швецыяй у Інфлянтах 1600—1611 — ваенны канфлікт Рэчы Паспалітай са Швецыяй з-за зямель былой Лівонскай канфедэрацыі, які быў працягам дынастычнай барацьбы за шведскі каралеўскі сталец у 1598—1600 гадах паміж Карлам Сёдэрманландскім і Жыгімонтам Вазам.

Прычыны[правіць | правіць зыходнік]

Пасля смерці ў лістападзе 1592 года караля Швецыі Юхана III, яго карона перайшла да старэйшага сына і правамоцнага спадчынніка Жыгімонта Вазы, караля Рэчы Паспалітай. Пасля каранацыі Жыгімонта Вазы і яго жонкі, утварылася асабістая унія Рэчы Паспалітай і Шведскага каралеўства. Але ў выніку інтрыг яго дзядзькі Карла, герцага Сёдэрманландскага, які ўзначаліў лютэранскую апазіцыю, кароль прайграў бітву пад Лінчэпінгам у 1598 годзе, і страціў асабісты дамен — Фінляндыю ў 1599 г., пасля чаго быў распрацаваны новы праект нападзення сіламі Інфлянцкай земскай службы на чале з Юргенам Фарэнсбахам на Эстляндыю і Фінляндыю.

Вайна[правіць | правіць зыходнік]

Шведскае наступленне[правіць | правіць зыходнік]

У лістападзе 1599 года войскі герцага Карла Сёдэрманландскага захапілі Нарву, а да сакавіка 1600 года занялі Эстляндыю, прымусіўшы мясцовую шляхту прысягнуць Карлу. У Рэвелі і Нарве 19 жніўня 1600 г. высадзілася шведскае войска ў 10 000 салдат, да якога далучылася эстляндская шляхта і сялянская пяхота, усяго — 14 000. Агульнае кіраўніцтва ажыццяўляў Карл Сёдэраманландскі. Начальнікам над войскамі Рэчы Паспалітай у Інфлянтах паводле загаду караля быў прызначаны ваявода вендэнскі Юрген Фарэнсбах, які меў 2400 наёмных салдат (з 800 гусараў і 1000 пяхоты). Калі да яго дабраліся падмацаванні ад Рыгі, інфлянцкага паспалітага рушэння і літоўскія татар, сілы Рэчы Паспалітай дасягнулі 4500 салдат.

Карл IX

Пасля заканчэння збору 13 верасня шведскія войскі рушылі на Інфлянты, яны падзяліліся на 2 групы: адна — з Рэвеля на Парнаву і другая — з Нарвы на Дэрпт. Сіл Рэчы Паспалітай было недастаткова, каб адбіцца, але яны здолелі перамагчы шведаў у сутычцы 29 верасня пад Каркусам, аднак Парнава была страчана (17 кастрычніка), Вільяндзі — (3 лістапада). Пасля ўдалай для войска ВКЛ бітвы пад Кессю 7 студзеня 1601 г., войска ВКЛ разышлося па краі і пачало жорстка рабаваць насельніцтва. Мясцовыя жыхары пачалі спрыяць шведам, і скора тыя занялі Вольмар.

У лютым 1601 года шведы дайшлі да Дзвіны і Рыгі (абаронай кіраваў Юрген Фарэнсбах), а 28 сакавіка аблажылі Какенгаўз. Гарадскі пасад здаўся 1 красавіка, і баранілася толькі пяхота ВКЛ на замку. Шведы блакіравалі замак 2600 салдатамі, а самі адвялі асноўныя сілы на 30 км на ўсход ад горада — да Эрлаа. Там Карл Сёдэрманландскі перадаў кіраўніцтва свайму пазашлюбнаму сыну Карлу Карлсану Юленьельму, а сам паехаў у Швецыю.

Дзеянні войска ВКЛ у 1601—1609 г.[правіць | правіць зыходнік]

Вялікі гетман ВКЛ Крыштоф Радзівіл «Пярун»

Храналогія бітваў[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Mała Encyklopedia Wojskowa, 1967, Wydanie I.
  • Stanisław Herbst, Wojna Inflancka 1600—1602, wyd. II, Inforteditions 2007.
  • Leszek Podhorodecki, Rapier i koncerz, Warszawa 1985, ISBN 83-05-11452-X
  • Paweł Jasienica, Rzeczpospolita Obojga Narodów. Srebrny Wiek, Warszawa 1982, ISBN 83-06-01093-0.
  • Henryk Wisner, Kircholm 1605. Warszawa 2011, Bellona, ISBN 978-83-11-12034-1.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]