Бітва пры Шальцы
Бітва пры Шальцы | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Вайна Рэчы Паспалітай са Швецыяй 1600—1611 гадоў | |||
| |||
Дата | 23 — 24 сакавіка 1609 года | ||
Месца | Шалец (цяпер Салацгрыва, Латвія) | ||
Вынік | перамога вялікалітоўскага войска | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Бітва пры Шальцы — марская бітва ў часе вайны Рэчы Паспалітай са Швецыяй 1600—1611 гадоў, якая адбылася ў ноч з 23 на 24 сакавіка 1609 года каля порта Шалец (цяпер Салацгрыва, Латвія).
Перадгісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пасля ўзяцця Парнавы войскі Вялікага Княства Літоўскага на чале з вялікага гетмана літоўскага Яна Караля Хадкевіча выйшлі на Рыгу, пад якой з 8-тысячным дэсантам высадзіўся Іаахім Фрыдрых фон Мансфельд. Падчас дарогі да гетмана дайшла інфармацыя аб тым, што ў Шальцы знаходзіцца шведская эскадра, якая блакавала Рыгу з мора, і вораг не чакаў удару. Было прынята рашэнне скарыстацца гэтай магчымасцю[1].
Ход падзей
[правіць | правіць зыходнік]Адзіным шанцам Хадкевіча было заспець знянацку саслабленых шведаў, якія, пануючы на Балтыйскім моры, не неслі вартавую службу належным чынам; у адкрытым марскім баі ў яго не было ніякіх шанцаў. Да здабытых у Парнаве караблёў вялікі гетман літоўскі набыў некалькі англійскіх і галандскіх барак, нагрузіў іх порахам, а на пяць караблёў пасадзіў пяхоту. Інфлянцы, якія раней прымусова служылі ў шведскім флоце і перайшлі на бок Вялікага Княства Літоўскага[1][2].
Уначы з 23 на 24 сакавіка 1609 года ўдала скіравалі 4 брандары, ад якіх загарэліся і пайшлі на дно 2 шведскія караблі, якія стаялі на якары ў порце Шальца. Астатняя эскадра, абстраляная з гармат і мушкетаў, ратавалася ў адкрытым моры. Больш марудная флатылія Хадкевіча не стала яе пераследаваць[1].
Вынікі і наступствы
[правіць | правіць зыходнік]Порт разам з усімі запасамі правізіі і зброі дастаўся Вялікаму Княству Літоўскаму. У Шальцы было пакінута 200 вершнікаў з правізіяй[1]. Перамога каля Шальца і пазбаўленне шведскай эскадры базы аказалі моцны ўплыў на далейшы ход баявых дзеянняў, вымусіўшы шведаў спыніць наступ на Рыгу.
Зноскі
- ↑ а б в г В. У. Якубаў. Інфлянцкая кампанія войска Вялікага Княства Літоўскага 1608—1609 гадоў(недаступная спасылка)
- ↑ Podhorodecki, L. Slawni hetmani Rzeczy Pospolitej / L. Podhorodecki. — Warszawa: Moda, 1994. — 560 s., с. 281
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Jerzy Pertek, «Polacy na morzach i oceanach. Tom I», Poznań 1981, ISBN 83-210-0141-6.
- Leszek Podhorodecki, «Rapier i koncerz», Warszawa 1985, ISBN 83-05-11452-X, str, 110—111.
- Edmund Kosiarz, «Wojny na Bałtyku X—XIX w.», Wydawnictwo Morskie, Gdańsk 1978.
- Adam Naruszewicz, «Historya J.K. Chodkiewicza, Wojewody Wileńskiego, Hetmana Wielkiego W. Ks. Lit.», Breitkopf & Härtel, Lipsk 1837.