Вайна Фойла
| Вайна Фойла | |
|---|---|
| англ.: Foyle's War | |
| | |
| Жанр | крымінальны тэлесерыял[d] і драматычны тэлесерыял[d] |
| Стваральнік | Энтані Горавіц[d] |
| Сцэнарыст | Энтані Горавіц |
| Рэжысёр |
Джэрэмі Сільберстан, Гэвін Мілар, Трыстрам Паўэл |
| У ролях |
Майкл Кітчэн Энтані Хаўэл Ханісакл Уікс |
| Краіна |
|
| Мова | англійская |
| Колькасць сезонаў | 8 |
| Колькасць серый | 28 (спіс эпізодаў[d]) |
| Вытворчасць | |
| Прадзюсар |
Джыл Грын Сайман Пэсмар (2002-2003) Кейт Томпсан (2004-2006) |
| Працягласць серыі | хвіл. |
| Трансляцыя | |
| Тэлеканал | ITV / Greenlit Productions |
| На экранах | 27 кастрычніка 2002 — 2010 |
| Спасылкі | |
| foyleswar.com | |
| IMDb | ID 0310455 |
«Война Фойла» (англ.: Foyle’s War) — брытанскі дэтэктыўны тэлесерыял, створаны Энтані Горавіцам. Ён трансліраваўся па тэлеканале «Ай-ці-ві» з 2001 года, а на рускай мове паказаны ў перакладзе «Hallmark».[1] Ідэя серыяла ўзнікла пасля таго, як у 2002 годзе падышоў да канца «Інспектар Морс» Коліна Дэкстэра. Было знята 6 сезонаў. У 2007 годзе здымкі былі спынены, бо серыял апынуўся занадта дарагім, аднак незадаволенасць гледачоў і высокія рэйтынгі апошняй серыі (28 % і ў сярэднім 7,3 млн гледачоў) прымусілі «Ай-ці-ві» перагледзець сваю пазіцыю: 9 красавіка 2008 года было заяўлена, што тэлеканал вядзе перамовы з Энтані Горавіцам пра аднаўленне серыяла.[2][3] У 2010 выпушчаны 7 сезон.
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Дзеянне адбываецца ў англійскім горадзе Гасцінгс падчас Другой сусветнай вайны. Дэтэктыва Крыстафера Фойла адмаўляюцца адпусціць на фронт, таму што ў ваенны час злачынства толькі пачасціліся, а паліцэйскіх катастрафічна не хапае. У працы Фойлу дапамагае вадзіцель Саманта Сцюарт («Сэм») і сяржант Пол Мілнер, які страціў нагу пры Тронхейме.
Персанажы
[правіць | правіць зыходнік]| Імя | Ранг ці роля | Серыі | Выканаўца ролі |
|---|---|---|---|
| Крыстафер Фойл | старэйшы суперінтэндант | усе | Майкл Кітчэн |
| Пол Мілнер | сяржант | усе | Энтані Хаўэл |
| Саманта Сцюарт | вадзіцель | усе | Ханісакл Уікс |
| Эндру Фойл | сын Фойла, афіцэр Каралеўскіх ваенна-паветраных сіл | 1, 4, 6, 8, 10, 19 | Джуліян Овендэн |
| Х'ю Рыд | суперінтэндант | 2, 3, 4 | Майкл Сімкінс |
| Джэйн Мілнер | першая жонка Мілнера | 2, 3, 5, 15 | Малі Харыс |
| Фішэр | канстэбль | 2, 4 | Фергюс Уэбстэр |
| Эрык Рыверс | сяржант паліцыі | 5, 7, 9, 10, 12 | Джэфры Фрэшуотэр |
| Тэрнер | камандзір эскадрыллі, начальнік Эндру Фойла | 6, 10 | Марцін Тэрнер |
| Хільда Пірс | Кіраванне спецыяльных аперацый | 7, 9, 19 | Элі Хадынгтан |
| Іэн Брук | сяржант паліцыі | 13, 15, 16, 17, 18, 19 | Джэй Сімпсан |
| Эдзіт Эшфард | другая жонка Мілнера | 14, 15, 19 | Кэралайн Марцін / Полі Маберлі |
Спіс серый
[правіць | правіць зыходнік]| Сезон[4] | Год выхаду | Назва эпізодаў |
Час дзеяння | |
|---|---|---|---|---|
| Першы | 2002 |
1 (1) «The German Woman» |
май — жнівень 1940 | |
| Другі | 2003 |
1 (5) «Fifty Ships» |
верасень — кастрычнік 1940 | |
| Трэці | 2004 |
1 (9) «The French Drop» |
люты — чэрвень 1941 | |
| Чацвёрты | 2006 |
1 (13) «Invasion» |
сакавік — жнівень 1942 | |
| Пяты | 2007 |
1 (15) «Bleak Midwinter» |
снежань 1942 — сакавік 1943 | |
| Шосты | 2008 |
1 (17) «Plan of Attack» |
красавік 1944 — май 1945 | |
| Сёмы | 2010 |
1 (20) «The Russian House» |
ліпень — жнівень 1945 | |
Зноскі
- ↑ Вайна Фойла 1. Hallmark. Праверана 26 красавіка 2009.(недаступная спасылка)
- ↑ ITV можа адрадзіць «Вайну Фойла» (англ.). The Guardian (9 красавіка 2008 года). Праверана 26 красавіка 2009.
- ↑ Трыхарн, Крыс.. Foyle's War sweeps to victory for ITV (англ.). The Guardian (14 красавіка 2008 года). Праверана 26 красавіка 2009.
- ↑ Foyle's War (англ.). Icon Entertainment Internationa. Праверана 16 сакавіка 2012.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- www.FoylesWar.com (англ.)
- «Вайна Фойла» Архівавана 19 красавіка 2012. (англ.) — на сайце TV.com
- «Вайна Фойла» Архівавана 4 красавіка 2012. (англ.) — на сайце PBS
- «Вайна Фойла» Архівавана 29 лютага 2012. (англ.) — на сайце Messageboard at AnthonyHorowitz.com
- «Вайна Фойла» Архівавана 23 красавіка 2009. (англ.) — на сайце Greenlit Productions
- Месцы з «Вайны Фойла» ў Гастингсе (англ.)
- Вайна Фойла на сайце «Internet Movie Database» (англ.)