Вайна за незалежнасць Мазамбіка
Вайна за незалежнасць Мазамбіка | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Халодная вайна | |||
![]() | |||
Дата | 25 верасня 1964 — 8 верасня 1974 | ||
Месца | Мазамбік | ||
Вынік | Перамога FRELIMO, незалежнасць Мазамбіка | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
![]() |
Вайна за незалежнасць Мазамбіка — вайна паміж Партугаліяй і Фронтам вызвалення Мазамбіка (FRELIMO), якая насіла партызанскі характар.
Баявыя дзеянні былі пачаты партызанамі FRELIMO 25 верасня 1964 года і завяршыліся 8 верасня 1974 года, калі ўслед за падпісаннем Лусакскіх пагадненняў уступіла ў сілу перамір’е. У чэрвені 1975 года Мазамбік набыў незалежнасць, аднак праз некаторы час у краіне пачалася грамадзянская вайна.
Ход вайны[правіць | правіць зыходнік]
Вайна пачалася напачатку восені 1964 года. Адразу партугальскай арміі спадарожнічаў поспех, так як паўстанцы саступалі ім па колькасці вайскоўцаў і тэхнікі.
У канцы 60-х, дзякуючы партызанскай тактыцы вядзення баёў і паставак узбраенняў з СССР і Кітая, сілы варожых бакоў ураўналіся. Аднак галоўны ўдар па партугальцах нанесла прырода. З надыходам сезона дажджоў, партугальская авіяцыя вымушана была бяздзейнічаць, а сухапутныя войскі з-за бездарожжа таксама былі абмежаваныя ў перасоўванні.
Да 1967 годзе сёмая частка насельніцтва і пятая частка тэрыторыі Мазамбіка знаходзіліся пад кантролем FRELIMO. У гэты час шэрагі паўстанцаў налічвалі каля 8000 байцоў.
У 1968 годзе на другім Кангрэсе FRELIMO было абвешчана пра блізкую перамогу паўстанцаў, хоць партугальцы ў канцы дня разбамбілі месца правядзення з’езду.
У красавіку 1974 года ў Лісабоне адбыўся ваенны пераварот, у выніку якога да ўлады прыйшоў генерал-сацыяліст Антоніу ды Спінола, і ў верасні 1974 года было падпісана перамір’е.