Вайсковыя могілкі (Стасева)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Брацкая магіла
Вайсковыя могілкі
Краіна  Беларусь
Аграгарадок Стасева
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Д000544шыфр 213Д000544

Вайсковыя могілкі — вайсковае пахаванне ў аграгарадку Стасева (Лёзненскі раён, Віцебская вобласць, Беларусь). Размешчана каля будынка пачатковай школы.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

У вайсковай магіле пахаваны 127 савецкіх афіцэраў, якія загінулі ў баях за вызваленне раёна ад нямецкіх войск. Сярод пахаваных — Герой Савецкага Саюза Цімафей Мікалаевіч Арлоў.

У 1959 годзе на могілках пастаўлены помнік — скульптура воіна, у 1969 годзе — гармата. На кожнай магіле — абеліск.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал. С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мн., 1985. — С. 299.
  • Лёзненскі раён // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. — С. 288—301.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]