Цімафей Мікалаевіч Арлоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Цімафей Мікалаевіч Арлоў
Дата нараджэння 15 лютага 1915(1915-02-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 26 снежня 1943(1943-12-26) (28 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць СССР
Род войскаў пяхота
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза ордэн Леніна ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Айчыннай вайны II ступені медаль «За адвагу»

Цімафей Мікалаевіч Арлоў (нар. 15 лютага 1915, в. Вялікае Чавусава, Кетаўскі раён, Курганская вобласць — 26 снежня 1943, в. Стасева, Лёзненскі раён, Віцебская вобласць) — Герой Савецкага Саюза (1944).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Член КПСС з 1942 года. На фронте з 1941 года. Вызначыўся ў баях за вызваленне Магілёўскай і Віцебскай абласцей. 11 лістапада 1943 года стралковыя падраздзяленні палка, якімі камандаваў намеснік камандзіра палка маёр Ц. М. Арлоў, каля вёскі Чырвоная Слабада Быхаўскага раёна прарвалі лінію варожай абароны, адбілі 12 контратак, знішчылі 500 праціўнікаў. 25 снежня 1943 года ў час прарыву абароны праціўніка перарэзалі чыгунку ВіцебскСмаленск, прарваліся у тыл ворага знішчылі калонну. Ц. М. Арлоў загінуў у гэтым баі.

Пахаваны ў вёскі Стасева Лёзненскага раёна на вайсковых могілках. Імем Ц. М. Арлова названы вуліцы ў Лёзне і горадзе Курган[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.