Вайсковыя міжнародныя гульні

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лагатып Вайсковых міжнародных гульняў.

Вайсковыя міжнародныя гульні (руск.: АрМИ) — комплексныя міжнародныя спаборніцтвы паміж падраздзяленнямі ўзброеных сіл дзяржаў-удзельніц гульняў.

Вайсковыя міжнародныя гульні з’яўляюцца расійскім ваенна-спартыўным мерапрыемствам, якое арганізавана Міністэрствам абароны Расійскай Федэрацыі. Штогадовыя Вайсковыя міжнародныя гульні ўпершыню адбыліся ў жніўні 2015 года і аб’ядналі каля 30 краін, якія змагаліся ў дзесятках спаборніцтваў на працягу двух тыдняў за права звацца нацыяй, якая мае найлепшую ваенную моц. Вайсковыя міжнародныя гульні неафіцыйна празваныя «вайсковай Алімпіядай».

Удзел у Вайсковых міжнародных гульнях прымаюць узброеныя сілы КНР, Расіі, Беларусі і іншых краін.[1]

Зноскі

  1. Международные армейские игры АрМИ-2018 (руск.). «Звезда» (18 ліпеня 2018). Праверана 2 жніўня 2018.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]