Валерый Аляксеевіч Санько

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Валерый Санько
Санько Валер.jpg
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні: Валерый
Псеўданімы: Іван Бялько, Іван Дубовік, Мікола Самасейчык
Дата нараджэння: 29 жніўня 1939(1939-08-29) (79 гадоў)
Месца нараджэння:
Грамадзянства: Беларусь
Альма-матар:
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці: пісьменнік, журналіст, краязнавец, выдавец
Гады творчасці: 1958 — да сёння
Кірунак: проза, беларускі фальклор, абярэжніцтва
Жанр: апавяданне, нарыс/эсэ, рэцэнзіі, аповесць, навела, раман
Мова твораў: беларуская, руская
Дэбют: кн. «З вудай і стрэльбай», 1974
Прэміі: 4 прэміі экалагічнага саюза Беларусі, 1995, 1996, 1997, 1998; 3-я прэмія Міністэрства культуры за аповесць «Воўка ты знойдзеш на сваю шыю», 1964 г.
Узнагароды: медаль «За доблесную працу», 1970 г.

Валерый (Валер) Аляксеевіч Санько (нар. 29 жніўня 1939, в. Вялікая Сліва, Слуцкі раён) — беларускі пісьменнік, журналіст, краязнавец, кнігавыдавец, доктар народнай медыцыны[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

Бацька, Санько Аляксей Андрэевіч, 1914 г.н., беларус, нарадзіўся ў в. Дудзеў (Дзюдзева) Слуцкага раёна, завуч Вяліка-Сліўскай школы, у вайну камандзір гарматы, сяржант, загінуў пад Ломжай у 1941 г. Маці, Скуцэня (Санько) Люба Кузьмінічна, 1918 г.н., беларуска, медсястра з 46-гадовым медыцынскім стажам, нарадзілася і жыла ў в. Вялікая Сліва Слуцкага раёна. Памерла 12 сакавіка 2001 г. Айчым (бацька) Скуцэня Мікалай Мікітавіч, 1920 г.н., беларус, нарадзіўся ў в. Працавічы Слуцкага раёна, калгаснік, матарыст, яфрэйтар, узнагароджаны васьмю медалямі за ўдзел у ВАВ, інвалід 2-й групы ВАВ з 1946 г., жыхар в. Вялікая Сліва, памёр 19 лютага 1997 г. З'яўляецца бацькам трох сыноў.

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

Пасля заканчэння Вяліка-Сліўскай СШ з адзнакаю закончыў Баранавіцкае медвучылішча (1958). Загадваў (адкрываў) Лосіцкім ФАПам у Пінскім раёне на Брэстчыне. З арміі (1958—1961) прыйшоў сяржантам. Скончыў факультэт журналістыкі БДУ (завочна, 1961—1967, стараста курса), Мінскую ВПШ (1976—1978). Вучыўся ў медінстытуце (1964—1965). Закончыў аспірантуру Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР (1968—1971). Здаў кандыдацкія экзамены, але дысертацыю на тэму «Беларуская чарадзейная казка» не абараніў. Некаторыя яго запісы беларускага фальклору надрукаваныя ў газетах, часопісах, у трох тамах акадэмічнага 50-томнага выдання беларускага фальклору. Член-карэспандэнт Аўтаномнага аддзялення Міжнароднай грамадскай арганізацыя «Міжнародная Акадэмія Энергаінфармацыйных Навук» (АА МГА МАЭН) у Беларусі.

Праца[правіць | правіць зыходнік]

Працаваў памочнікам санітарнага ўрача ў Мінску, журналістам у газетах «Чырвоная змена» (1963—1965) і «Звязда» (1965—1972). Загадваў рэдакцыяй медыцынскай і фізкультурна-спартыўнай літаратуры выдавецтва «Беларусь» (1972—1975). Працаваў намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Здравоохранение Белоруссии» (1975—1976), намеснікам галоўнага рэдактара выдавецтва «Народная асвета» (1978—1982), загадчыкам рэдакцыі краязнаўства, турызму, фізкультурна-спартыўнай літаратуры выдавецтва «Полымя» (1982—1990), намеснікам рэдактара чарнобыльскай газеты «Набат» (1990—1991), дырэктарам заснаванага Беларускім дзіцячым фондам Беларускага выдавецкага Таварыства «Хата» (1992—2006). За сваё жыццё падтрыхтаваў да друку 1089 кніг іншых аўтараў[2].

З 1960 года з'яўляўся членам КПСС, адкуль у 1989 годзе выйшаў дабраахвотна. Быў намеснікам старшыні Цэнтральнай Рады Беларускай Сялянскай партыі, ад яе тройчы вылучаўся кандыдатам у дэпутаты Вярхоўнага Савета Беларусі (Слуцк, 1995; Салігорск, 1996; Салігорск, 1996). Удзельнік шасці (1993—2013) з'ездаў Беларусаў свету (на апошніх чатырох выступаў з прамовамі).

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Першае апавяданне надрукавала ў студзені 1958 года Баранавіцкая раённая газета, першую аповесць — «Чырвоная Змена» (жнівень — верасень, 1964). Надрукаваў шэсцьдзесят восем апавяданняў. З шаснаццаці надрукаваных аповесцей — восем у газетах, «Пакуль не зайшло сонца» — у часопісе «Маладосць» (1977, № 6), адна ў кнізе прозы трох аўтараў «Знаёмства» (1982). Аўтар і сааўтар сямнаццаці кніг, у тым ліку дзевяць уласных празаічных[3][4], тры — пра лячэнне травамі, дзве — прыкметы, абярэжніцтва. Найбольш значныя кнігі прозы: «Жыватворныя крыніцы» (1979), «Знаёмства» (1982), «Усё скончана: мы прайшлі па Маскве» (1993), «Не плач, маці» (1995), «Дахаты пойдуць усе» (1999), «Ненадрукаванае. У белдзяржлітструктурах» (2009) [5], «Грэх на іх нязмыўны» (2013), раман «Звіняць жаўрукі ў Чарнобыльскім небе» (2013). У сааўтарстве — «З вудай і стрэльбай» (1974), «Беларускія спартсмены ў баях за Радзіму» (1985).

У кнізе «Згарэў у Слуцку суд народны» падрабязна апісаў і даследаваў храналогію стыхійнага бунту случчакоў у кастрычніку 1967[6][7].

Кнігу прозы «Ненадрукаванае. У белдзяржлітструктурах» (2009) увайшлі дзве аповесці і шэсць апавяданняў, якія не друкаваліся ў літаратурных выданнях. У дадатку ў першыню ў беларускай літаратуры змешчана «Хроніка» — даты адмоў ад друку.

У 2013 выйшла кніга «Грэх на іх нязмыўны» пра гібель у Маскве Янкі Купалы. Усю 4-ю старонку вокладкі займае ўпершыню апублікаваны рэдкі здымак[8]: Янка Купала, Платон Галавач, Уладзімір Хадыка і навучэнцы рабфака ў Соснах Любанскага раёна Мінскай вобласці, май, 1933. Фрагменты публікавала газета «Наша Слова» [9] Сярод навучэнцаў бацька аўтара Санько Аляксей Андрэевіч (1914—1941).

Даследаванні[10] чарнобыльскай тэматыкі выліліся ў дакументальны раман «Звіняць жаўрукі ў Чарнобыльскім небе» (612 стар., 2013), над матэрыялам кнігі аўтар працаваў 19 гадоў. У рамане апавядаецца пра прычыны выбуху на ЧАЭС, даюцца біяграфіі ліквідатараў, перасяленцаў. Мастацкі тэкст дапаўняюць устаўкі з архіваў і навуковай літаратуры. Сюжэт удала яднае лёс пэўных сем'яў (Нямковічы, сёстры Антаніна Макарэня і Тамара Пакрова), трох вучоных (Лягаса, Бадановіч, Канопліч), ліквідатара Рамана Кавалёва, вешчуна Аляксея Бялько з падзеямі красавіка 1986 года і пасляаварыйнымі. Асноўнае месца жыцця і дзеянняў герояў — Гомельшчына. Дзевятнаццаць фрагментаў з рамана «Звіняць жаўрукі ў Чарнобыльскім небе» друкаваліся[11] ў газеце «Наша Слова» (23.11.2011 — 08.05.2013)

У 2015 годзе выйшла 18-я кніга – «Сучаснае беларускае літаратурнае жыццё», Мн.: МАЭН, 280 стар., рыс. Пасляслоўе прафесара Анатоля Грыцкевіча. Упершыню доказна і аргументавана гаворыцца пра парадкі/непарадкі ў беларускіх рэдкалектывах. Знаёмства з паддывановымі рэдакцыйнымі гульнямі, даўнейшымі і цяперашнімі парадкамі на беларускіх літаратурных і газетных гонях зацікавіць філолагаў, вопытных і маладых журналістаў, пісьменнікаў. Рэцэнзіі на кнігу – «Цікава пра літаратурнае жыццё» [12], «Сучаснае літаратурнае жыццё ад Валера Санько» [13].

У лістападзе 2016 выдаў кнігу «Карыды вогненныя іскры». На беларускай, рускай, іспанскай мовах. У ёй апісвае пра сувязь карыдных феерыяў і спектакляў з беларускімі Купаллем і Калядамі.[14][15]

Асабліва яскрава праявілася беларускае язычніцтва ў апошніх дзвюх прыкметаўных кнігах аўтара пра класіфікацыю старажытных і навейшых прыкметаў: «Сабака ў кватэры – сябра ці вораг. Што кажуць пра гэта народныя прыкметы», Мн.: МАЭН, 2017, 96 стар. [16] [17]; «Жыць – прыкметы вучыць», Мн.: МАЭН , 208 стар. [18] [19] Аўтар размеркаваў прыкметы па раздзелах: лаянка, татуіроўка, п'янства, курава, грэх, вера, сабака ў кватэры, самазабойства, даўніна.

Доктар народнай медыцыны, магістр нетрадыцыйнай медыцыны, член-карэспандэнт Аўтаномнага аддзялення Міжнароднай грамадскай арганізацыя «Міжнародная Акадэмія Энергаінфармацыйных Навук» (АА МГА МАЭН) у Беларусі[20]. Нямала часу аддае вывучэнню беларускага язычніцтва, прыкметаў, абярэжніцтва, краязнаўства. Аўтар дзвюх кніг па лячэнню травамі (з Н. І. Аляксейчык, 1992, 1993), дзвюх кніг аб прыкметах і афарызмах: «Размова з прыродай» (з В. Э. Шомадзі, 1990), «Гаворыць — старажытны Рым, гавораць — пра старажытны Рым» (2003, 380 стар.).

Зноскі

  1. Каталог ЦНБ НАН Беларусі // libcat.bas-net.by
  2. В. Санько. «Ненадрукаванае. У белдзяржлітструктурах», Мн. 2009, стар. 25
  3. Сводный электронный каталог // unicat.nlb.by.
  4. В. Санько. «Грэх на іх нязмыўны», Смаленск 2013
  5. «Новы Час» // «Новы Час»' ад 25 чэрвеня 2010.
  6. «Народная Воля» // «Народная Воля» ад 22 снежня 2007 № 185—186
  7. «Радыё Свабода» // «Радыё Свабода», 21 снежня 2007
  8. «Звязда» «Звязда» № 25 (195), 06 ліпеня 2013 года
  9. «Наша Слова» № 27 (1126) 4 ліпеня 2013 г. — № 31 (1130) 31 ліпеня 2013 г.
  10. «Яго чатыры Чарнобылі» // «Народная Воля», 7 ліпеня 2009
  11. «Наша Слова» // «Наша Слова» № 6 (1053) 8 лютага 2012 г.
  12. «Наша Слова» «Наша Слова» №32 (1235), 12 жніўня 2015 года
  13. «Інфа-Кур'ер» «Інфа-Кур'ер» 26 жніўня 2015 года
  14. ЗБС «Бацькаўшчына» Міжнароднае грамадскае аб'яднанне ЗБС «Бацькаўшчына»- 14.11.2016
  15. Беларускае радыё Рацыя Беларускае радыё Рацыя - 6.12.2016
  16. "Ніва", тыднёвік беларусаў Польшчы "Ніва", тыднёвік беларусаў Польшчы - 12.11.2017
  17. "Наша Слова" "Наша Слова", 08.11.2017
  18. ЗБС "Бацькаўшчына" ЗБС "Бацькаўшчына", 15.01.2018
  19. Беларускі Фонд Культуры Беларускі Фонд Культур, 26.01.2018
  20. Статут АТ МГА МАЭН зарэгістраваны Міністэрствам юстыцыі РБ 12.09.2006

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя. — Мн., 2004. — Т. 18., кн. 1. — С. 447;
  • Спортивная энциклопедия Беларуси. — Мн., 2005. — С. 381;
  • Памяць. Слуцкі раён. Кніга 2. — Мн., 2001. — С. 489—491;
  • Санько В. Ненадрукаванае. У белдзяржлітструктурах. — Мн., 2009;
  • Санько В. Грэх на іх нязмыўны. — Смаленск, 2013.
  • Санько В. Звіняць жаўрукі ў Чарнобыльскім небе, раман. — Смаленск, 2013.
  • Культура Беларусі: энцыклапедыя. У 6 тамах. Мінск, БЭ. Т.6, 2015, стар. 327