Валерый Дзмітрыевіч Лабко
Валерый Дзмітрыевіч Лабко | |
---|---|
Дата нараджэння | 12 ліпеня 1951 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 кастрычніка 2008 (57 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | фатограф |
Валерый Дзмітрыевіч Лабко (12 ліпеня 1951, Рава-Руская, Львоўская вобласць, УССР — 7 кастрычніка 2008, Вільнюс, Літва) — беларускі фатограф, крытык, старшыня Саюза фотамастакоў Беларусі, аўтар арыгінальных метадаў і тэхналогій у галіне бяскамернай фатаграфіі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Правёў дзяцінства ў ваенным гарадку Рава-Руская на мяжы з Польшчай.
Член Саюза дызайнераў (Беларусь, Мінск), супрацоўнік Цэнтра «Творчыя майстэрні», Старшыня Праўлення першага Саюза фотамастакоў Беларусі, куратар выставачных праектаў, аўтар шэрага тэхналогій у галіне праяўлення і друку (часткова апублікаваны ў двух вялікіх раздзелах вялікага энцыклапедычнага даведніка: «Фатаграфія».
У 1990 годзе быў створаны Саюз фотамастакоў БССР (фотаклуб «Мінск» з 1960-х гадоў).
Прах Валерыя Дзмітрыевіча развеяны на ўзгорку ва Ужупісе.