Рава-Руская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Рава-Руская
укр.: Рава-Руська
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Ратуша
Ратуша
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Заснаваны
1455
Першая згадка
Горад з
Плошча
8,5 км²
Вышыня цэнтра
349 м
Насельніцтва
8 700 чалавек (2017)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+380-3252
Паштовы індэкс
80316-80317
Аўтамабільны код
BC / 14
КААТУУ
4622710400
Афіцыйны сайт
Рава-Руская на карце Украіны ±
Рава-Руская (Украіна)
Рава-Руская
Рава-Руская (Львоўская вобласць)
Рава-Руская

Рава-Руская (укр.: Рава-Руська) — горад раённага значэння Жоўкіўскага раёна Львоўскай вобласці Украіны, адзін з найстарэйшых гарадоў Заходняй Украіны.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Размешчаны на паўночна-ўсходніх ускраінах Расточча, над ракою Ратаю, каля заходняй мяжы Украіны з Польшчай, за 50 км ад Львова і за 36 км ад Жоўквы. Чыгуначны вузел.

Горад мае змешаную планіроўку: у цэнтральнай частцы прамянёвая, а ў прадмесцях — прамавугольная. Агульная даўжыня вуліц складае 27 км, у тым ліку магістральных — 10 км. Сярэдняя шырыня вуліц 5-6 м. Рава-Руская не мае выяўленага цэнтра з плошчай. Цэнтральная гарадская плошча з ратушай у выніку Другой сусветнай вайны была разбурана. Цяпер цэнтрам лічыцца скрыжаванне вуліц Львоўскай, Грушэўскага і Канавальца. Горад не шумны, наколькі дазваляе яго транзітнае размяшчэнне, невялікі, што робіць яго вельмі ўтульным.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Каля дзевяці стагоддзяў аддзяляе сённяшні дзень ад часу, калі на месцы Равы-Рускай узніклі першыя паселішчы. Упершыню ў дакументах Рава-Руская згадваецца ў XV стагоддзі. Вядома: бэлзкі і мазавецкі князь Уладзіслаў у 1455 годзе невялікі населены пункт на рацэ Рата назваў імем свайго ўладання з Мазавецкай зямлі — Равай, з дадаткам слова «Руская» для адрознення ад Равы-Мазавецкай, размешчанай на тэрыторыі Польшчы. Магчыма, падставай для гэтага было гарадское ўкраінскае (г.зн. "рускае" - як казаі ў той час) насельніцтва.

Адносна назвы горада, адзінага меркавання пакуль няма. У геаграфічным слоўніку напісана, што назва «Рава», будучы адначасова назвай герба і, напэўна, назвай роду, бярэ свой пачатак ад роду Равітаў, каланізатарская дзейнасць якіх распаўсюдзілася далёка на Усход. Такія назвы, як Старая Рава, Рава-Мазавецкая, рака Равка, Рава-Руская красамоўна сведчаць на карысць гэтай тэорыі. Доўгі час Рава-Руская была маленькім мястэчкам.

Большае значэнне набыла Рава-Руская ў XVII стагоддзі. Гэтаму спрыяла праходжанне гандлёвага шляху з Усходу на Захад. У горадзе развіваліся розныя рамёствы і гандаль, у чым былі зацікаўленыя мясцовая шляхта, гарадская вярхушка, кароль. У 1622 г. гораду былі прадастаўлены прывілеі на правядзенне штогадовых кірмашоў. Рава-Руская ляжала на ажыўленых гандлёвых шляхах. Тут штогод ладзіліся буйныя кірмашы, на якія з'язджаліся купцы з усіх канцоў краіны.

Рава-Руская была цэнтрам важных міжнародных падзей XVII—XVIII стагоддзяў. У 1698 годзе тут праходзіла сустрэча польскага караля Аўгуста II, які ішоў на чале войскаў супраць турэцкага султана, і маскоўскага цара Пятра, які вяртаўся з Вены. Перамовы доўжыліся 3 дні. 3 жніўня 1698 года манархі дамовіліся аб сумесных дзеяннях супраць шведскага караля Карла XII. У 1704 годзе ў Раве-Рускай сустракаліся шведскі кароль Карл XII з каралём Рэчы Паспалітай Станіславам Ляшчынскім. Каралі ўзгаднілі свае планы ў барацьбе супраць рускага цара Пятра І (планы не ажыццявіліся). У 1716 годзе адбываліся перамовы паміж Ляшчынскім і Аўгустам II.

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары[правіць | правіць зыходнік]