Перайсці да зместу

Валерый Дзмітрыевіч Фралоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Валерый Дзмітрыевіч Фралоў
Дата нараджэння 17 жніўня 1947(1947-08-17)[1][2] ці 14 жніўня 1947(1947-08-14)
Месца нараджэння
Дата смерці 9 лістапада 2014(2014-11-09)[3] (67 гадоў) ці 10 лістапада 2014(2014-11-10) (67 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Партыя
Род дзейнасці палітык, ваенны
Узнагароды
ордэн «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені
Званне
Генерал-маёр
Генерал-маёр

Валерый Дзмітрыевіч Фралоў (14 жніўня 1947, Мінск — 9 лістапада 2014[4]) — беларускі палітычны дзеяч. Генерал-маёр.

Скончыў Мінскі аўтамеханічны тэхнікум, Харкаўскае гвардзейскае вышэйшае танкавае каманднае вучылішча, Ваенную акадэмію бранятанкавых войскаў, Акадэмію Генеральнага штаба Узброеных Сіл СССР, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

У 1964—66 працаваў зубарэзчыкам на Мінскім аўтамабільным заводзе, у 1970—93 служыў ва Узброеных Сілах СССР камандзірам танкавых узвода, роты, батальёна, начальнікам штаба і камандзірам танкавага палка, начальнікам штаба мотастралковай дывізіі і камандзірам дывізіі. У 1993—2000 ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь: начальнік штаба армейскага корпуса, камандзір армейскага корпуса.

У 2000-04 дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, член Камісіі па нацыянальнай бяспецы, узначальваў апазіцыйную групу «Рэспубліка».

У БСДП уступіў у 2004. У 2006-09 быў старшынёй Мінскай гарадской арганізацыі БСДП. У сакавіку 2007 — кастрычніку 2010 і з 5 чэрвеня 2011 намеснік старшыні БСДП.

Быў жанаты, меў трое дзяцей.

Узнагароджаны ордэнамі «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» ІІІ ступені, Прападобнага Сергія Раданежскага і 11 медалямі.

Пахаваны ў Гродне.

Зноскі