Ордэн «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР»
Ордэн За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР | |||
---|---|---|---|
I ступені | |||
|
|||
II ступені | |||
|
|||
III ступені | |||
|
|||
Краіна | СССР | ||
Тып | ордэн | ||
Каму ўручаецца | ваеннаслужачым Савецкай Арміі, Ваенна-Марскога Флота, пагранічных і ўнутраных войскаў | ||
Падставы ўзнагароджання | за поспехі, дасягнутыя ў баявой і палітычнай падрыхтоўцы, высокія паказчыкі ў службовай дзейнасці, паспяховае выкананне спецыяльных заданняў камандавання, адвагу і самаадданасць і іншыя заслугі перад Радзімай | ||
Дата заснавання | 28 кастрычніка 1974 | ||
Статус | не ўручаецца | ||
Статыстыка ўзнагароджанняў | |||
Першае | 17 лютага 1975 | ||
Апошняе | 19 снежня 1991 | ||
Колькасць |
70.178 I ступень: 13, II ступень: 589, III ступень: 69.576 |
||
Характарыстыкі | |||
Памеры | Вага 64,5 грам, памеры — 58×58 мм | ||
Чарговасць узнагарод | |||
Старэйшая | Ордэн Чырвонай Зоркі | ||
Малодшая | Ордэн «Знак Пашаны» | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ордэн «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» — савецкая воінская ўзнагарода. Заснаваны Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 28 кастрычніка 1974 года. Аўтар праекта ордэна — палкоўнік запасу Л. Д. Піліпенка — інжынер Ваеннай акадэміі імя Ф. Э. Дзяржынскага.[1] Узнагароджанне ордэнам I ступені было выраблена ўсяго 13 разоў, што робіць яго самым рэдкім ордэнам СССР — больш рэдкім, чым ордэн «Перамога» (20(19) узнагароджанняў).
Статут ордэна
[правіць | правіць зыходнік]Ордэнам «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» узнагароджваюцца ваеннаслужачыя Савецкай Арміі, Ваенна-Марскога Флота, пагранічных і ўнутраных войскаў:
- за поспехі, дасягнутыя ў баявой і палітычнай падрыхтоўцы, падтрыманні высокай баявой гатоўнасці войскаў і засваенні новай баявой тэхнікі;
- за высокія паказчыкі ў службовай дзейнасці;
- за паспяховае выкананне спецыяльных заданняў камандавання;
- за адвагу і самаадданасць, праяўленыя пры выкананні воінскага абавязку;
- за іншыя заслугі перад Радзімай падчас службы ва Узброеных Сілах СССР.
Ордэн «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» складаецца з трох ступеняў: I, II, і III ступені. Вышэйшай ступенню ордэна з’яўляецца I ступень. Узнагароджанне ажыццяўляецца паслядоўна: спачатку трэцяй, затым другой і, нарэшце, першай ступенню.
Узнагароджаныя ордэнам «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» усіх трох ступеняў маюць права:
- на забеспячэнне жылой плошчай па ўстаноўленых нормах у першую чаргу;
- асабістага бясплатнага праезду адзін раз у год (туды і назад) чыгуначным транспартам — у мяккіх вагонах хуткіх і пасажырскіх цягнікоў, водным транспартам — у каютах 1-га класа (месцы 1-й катэгорыі) хуткіх і пасажырскіх ліній, паветраным або міжгароднім аўтамабільным транспартам;
- асабістага бясплатнага карыстання ўсімі відамі гарадскога пасажырскага транспарту, у сельскай мясцовасці — аўтамабільным транспартам рэспубліканскага падпарадкавання ў межах раёна (за выключэннем таксі);
- на атрыманне бясплатнай пуцёўкі ў санаторый або дом адпачынку (адзін раз у год па заключэнні лячэбнай установы);
- на пазачарговае абслугоўванне відовішчнымі і камунальна-бытавымі прадпрыемствамі, культурна-асветніцкімі ўстановамі.
- на павелічэнне пенсіі на 15 працэнтаў.
Ордэн «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» носіцца на правым боку грудзей пасля ордэна Чырвонай Зоркі і размяшчаецца ў парадку старшынства ступеняў.
Апісанне ордэна
[правіць | правіць зыходнік]Знак ордэна I ступені ўяўляе сабой две перакрыжаваныя чатырехканцовых зоркі. Верхняя зорка ордэна выканана з пазалочанага срэбра і складзена з разбежных прамянёў. У яе цэнтры — пазалочаная пяціканцовая зорка ў срэбным дубовым вянку на блакітным фоне, акружаная белай эмалевай стужкай з надпісам залатымі літарамі: «За службу Родине в ВС СССР» і выявай сярпа і молата; краі стужкі пазалочаныя. Зорка і стужка накладзеныя на выпуклыя якар і крылы з аксідаванага серабра. Ніжняя чатырохканцовая зорка ордэна пакрыта блакітнай эмаллю, краі зоркі пазалочаныя. На зорку накладзеныя выпуклыя перакрыжаваныя выявы ракет з аксідаваным срэбра, іх галаўныя і хваставыя адсекі пазалочаныя.
Знак II ступені адрозніваецца ад знака I ступені тым, што на верхняй чатырохканцовай зорцы позалочана толькі пяціканцовая зорачка.
Знак III ступені цалкам выкананы з срэбра.
Ордэн носяць на правай боку грудзей, мацуюць да адзення з дапамогай штыфта з гайкай. Наўзамен знакаў ордэна на паўсядзённай форме адзення прадугледжана нашэнне планак з шаўковымі стужкамі блакітнага колеру з жоўтымі палоскамі пасярэдзіне: для I ступені — адна палоска шырынёй 6 мм; для II ступені — дзве шырынёй 3 мм, для III ступені — тры шырынёй па 2 мм.
Вышыня і шырыня знака ордэна — 58×58 мм, агульная маса — 64,5 грама. Пасля ордэна «Перамога» гэта самы буйны па памерах і масе савецкі ордэн, роўныя яму памеры меў толькі ордэн Нахімава.
Гісторыя ордэна
[правіць | правіць зыходнік]Першае ўзнагароджанне ордэнам адбылося 17 лютага 1975 года, напярэдадні Дня Савецкай Арміі і Ваенна-Марскога Флоту. Знакі ордэна III ступені былі ўручаны вялікай групе афіцэраў, генералаў і адміралаў за поспехі ў падрыхтоўцы войскаў і за асваенне новай тэхнікі.
Ордэнам ІІ ступені Указам ад 30 ліпеня 1976 года ўпершыню быў узнагароджаны генерал-лейтэнант І. В. Вінаградаў «за заслугі перад Савецкай Арміяй і ў сувязі з 70-годдзем з дня нараджэння».
Поўныя кавалеры ордэна з’явіліся ў лютым 1982 года, калі ордэн I ступені ўручылі генерал-палкоўніку І. Р. Заўялаву, генерал-маёру І. К. Каладзяжнаму, генерал-маёру В. П. Шчарбакову і капітану 1-га рангу В. А. Парошыну.
Усяго да канца 1991 года ордэн III ступені атрымалі 69 576 ваеннаслужачых, II ступені — 589, а ордэн I ступені — толькі 13.
№ ордэна | Узнагароджаныя ордэнам I ступені | Воінскае званне на момант узнагараджэння ордэнам I ст. | Дата ўзнагароджання I ст. | Дата ўзнагароджання II ст. | Дата ўзнагароджання III ст. |
---|---|---|---|---|---|
11 | Іван Канстанцінавіч Каладзяжны | Генерал-маёр | 11.02.1982 | 18.11.1980 | 21.02.1978 |
12 | Васілій Пятровіч Шчарбакоў | Генерал-маёр | 11.02.1982 | 21.02.1978 | 30.04.1975 |
1 | Іван Рыгоравіч Заўялаў | Генерал-палкоўнік | 16.02.1982 | 21.02.1978 | 30.04.1975 |
2 | Васілій Аляксеевіч Парошын | Капітан 1-га рангу | 16.02.1982 | 21.02.1978 | 30.04.1975 |
3 | Альберт Іванавіч Баброўскі | Генерал-лейтэнант авіяцыі | 27.12.1982 | 21.02.1978 | 30.04.1975 |
4 | Аляксандр Канстанцінавіч Казакоў | Капітан 1-га рангу | 27.12.1982 | 21.02.1978 | 30.04.1975 |
5 | Юрый Міхайлавіч Арлоў | Палкоўнік | 27.12.1982 | 21.02.1978 | 30.04.1975 |
6 | Генадзь Канстанцінавіч Лашкароў | Палкоўнік | 17.05.1982 | 04.11.1981 | 08.01.1980 |
7 | Георгій Піліпавіч Байдукоў | Генерал-палкоўнік авіяцыі | 25.05.1987 | 27.12.1978 | 30.04.1975 |
8 | Аляксандр Сямёнавіч Вероўкін | Генерал-маёр | 01.03.1989 | 18.02.1981 | 30.04.1975 |
9 | Валерый Мікалаевіч Сяргееў | Контр-адмірал | 05.05.1989 | 16.02.1982 | 30.04.1975 |
10 | Барыс Мікалаевіч Агапаў | Палкоўнік | 24.05.1989 | 04.03.1988 | 14.02.1977 |
13 | Уладзіслаў Аляксеевіч Ачалаў | Генерал-палкоўнік | 22.02.1990 | 04.11.1981 | 17.02.1975 |
Ордэн «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» I ступені быў самым рэдкім ордэнам СССР — больш рэдкім, чым ордэн «Перамога» (20 узнагароджанняў) і ордэн Ушакова I ступені (47 узнагароджанняў). Падчас неразбярыхі 1991—1992 гадоў у прыватныя рукі трапіла некаторая колькасць неўручаных ордэнаў (з чыстым дакументам, альбо без яго), іх кошт невялікі. 13 імянных узнагарод маюць вельмі вялікі тэарэтычны кошт — але яны недаступныя, так як усе захоўваюцца ў сваякоў узнагароджаных.
Ордэн меў незвычайную і ўнікальную для савецкіх ордэнаў форму васьміканцовай зоркі. Усе іншыя савецкія ордэны мелі форму круга або авала (ордэн Леніна, ордэн Чырвонага Сцяга), форму пяціканцовай (ордэн Суворава, Славы) або дзесяціканцовай зоркі (ордэн Айчыннай Вайны, ордэн Багдана Хмяльніцкага). За гэтую незвычайную форму ордэн «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» атрымаў сярод вайскоўцаў жаргонную мянушку «Зорка шэрыфа» або «За парадак у тумбачках» (апошняе імя часцей існавала сярод афіцэраў ВМФ, паколькі камандзіры караблёў, узнагарожданыя гэтым ордэнам, адрозніваліся, акрамя ўсяго іншага, уменнем падтрымліваць узорную дысцыпліну ў даручаных ім экіпажах). Значная частка уладальнікаў ордэна была ўзнагароджана за ўдзел у ваенных дзеяннях у Афганістане. Пры гэтым яны нярэдка аказваліся незадаволеныя тым, што іх узнагародзілі такой узнагародай, якую можна было атрымаць, служачы ў межах Савецкага Саюза і не ўдзельнічаць у якіх-небудзь баявых дзеяннях[2]
У Беларусі
[правіць | правіць зыходнік]13 красавіка 1995 года ордэн быў адноўлены ва ўзнагароднай сістэме Рэспублікі Беларусь пад назвай «Ордэн „За службу Радзіме“». Знешні выгляд беларускага ордэна практычна паўтарае савецкі, за тым выключэннем, што замест якара на зорцы змешчана выява мяча, а замест надпісу «За службу Родине в ВС СССР» размешчаны надпіс на беларускай мове «За службу Радзіме». Некалькі адрозніваюцца і памеры (савецкі ордэн — 58×58 мм, беларускі — 65х58 мм). Расфарбоўка ордэнскіх стужак супадае.
У адрозненне ад савецкага ордэна, які ўручаўся толькі ваеннаслужачым, беларускім ўзнагароджваюцца таксама «асобы начальніцкага і радавога складу органаў унутраных спраў, органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях».
Асобы, раней узнагароджаныя ордэнам «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР», прадстаўляюцца да ўзнагароджання ордэнам «За службу Радзіме» чарговай ступені. Першае ўзнагароджанне ордэнам «За службу Радзіме» адбылося 19 лістапада 1997 года.
Зноскі
- ↑ Орден «ЗА СЛУЖБУ РОДИНЕ В ВООРУЖЕННЫХ СИЛАХ СССР»
- ↑ Смыслов О. С. Загадки советских наград. 1918—1991 годы. — М.: Вече, 2005, с. 173