Валерый Міхайлавіч Хаменя
Нарадзіўся |
24 красавіка 1978 (47 гадоў) Гродна, БССР, СССР |
|||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||||||||
Альма-матар | ||||||||||||||||||||||
Рост | 203 см | |||||||||||||||||||||
Вага | 99 кг | |||||||||||||||||||||
Пазіцыя | цяжкі форвард | |||||||||||||||||||||
Драфт НБА | не задрафтаваны, 2000 | |||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
|
Валерый Міхайлавіч Хаменя (нар. 24 красавіка 1978, Гродна, БССР, СССР) — беларускі баскетбаліст. Цяжкі форвард. Выступаў за зборную Беларусі[2].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Баскетболам пачаў займацца ў 1985 годзе пад кіраўніцтвам Генадзя Францкевіча. Навучаўся ў Мінску ў Рэспубліканскім вучылішчы алімпійскага рэзерву пад кіраўніцтвам Аляксандра Леанідавіча Папкова.
У сезоне 1996/97 стаў чэмпіёнам Беларусі ў складзе РВАР, быў прызнаны лепшым гульцом чэмпіянату Беларусі. У сезоне 1997/98 быў капітанам РТІ-АЗАА.
У 1998 годзе пераехаў у ЗША, навучаўся ва універсітэце Джорджа Вашынгтона.
У другой палове сезону 2002/03 выступаў за РТІ-РВАР[3][4], а ў першай палове сезону 2003/04 — за «Гродна-93» (у студзені 2004 года ў перапынку паміж гульнямі паехаў да сям’і ў ЗША і ў каманду не вярнуўся)[5].
У 1997 годзе згуляў за моладзевую зборную Беларусі U-22 у кваліфікацыі да чэмпіянату Еўропы-1998[6]. У 1997—2001 гадах выступаў за мужчынскую зборную Беларусі.
Пасля заканчэння гульнявой кар’еры працаваў трэнерам у ЗША.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]Чэмпіён Беларусі (1): 1996/1997.
Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 1993/1994, 2002/2003.
Сярэбраны прызёр Расійскай Суперлігі (1): 2001/2002.
Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (1): 1997/1998.
Уладальнік Кубка Беларусі (1): 1997.
Фіналіст Кубка Беларусі (1): 1998.
Зноскі
- ↑ College Basketball at Sports-Reference.com Праверана 28 ліпеня 2020.
- ↑ 2001 European Championship for Men. Belarus
- ↑ ВЛАДИСЛАВ КОЦАРЕНКО: "ЗА АЛЬМА-МАТЕР ОБИДНО"
- ↑ НОВОСТИ. ХАМЕНЯ И ЗЫСКУНОВ — СНОВА РАДИОТЕХНИКИ!
- ↑ ПОСЛЕДНЯЯ СЕРИЯ
- ↑ Valeri Khamenia
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 24 красавіка
- Нарадзіліся ў 1978 годзе
- Асобы
- Нарадзіліся ў Гродне
- Выпускнікі Універсітэта Джорджа Вашынгтона
- Выпускнікі Рэспубліканскага дзяржаўнага вучылішча алімпійскага рэзерву
- Спартсмены паводле алфавіта
- Баскетбалісты паводле алфавіта
- Баскетбалісты Беларусі
- Ігракі РТІ
- Ігракі РДВАР
- Ігракі «Еўраса» Екацярынбург
- Ігракі «Гродна-93»
- Ігракі зборнай Беларусі па баскетболе