Валерый Сяргеевіч Гардон

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Валерый Сяргеевіч Гардон
Дата нараджэння 3 сакавіка 1945(1945-03-03) (79 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці матэматык, кібернетык
Месца працы
Альма-матар
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь

Валерый Сяргеевіч Гардон (нар. 3 сакавіка 1945, г. Падольск, Маскоўская вобласць, РСФСР) — беларускі вучоны ў галіне матэматыкі і тэхнічнай кібернетыкі. Доктар фізіка-матэматычных навук (1995, Эфектыўныя метады развязання задач тэорыі раскладаў для аднастайных сістэм).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў БДУ (1967). Працуе ў Інстытуце тэхнічнай кібернетыкі НАН Беларусі. Навуковыя працы па тэорыі раскладаў і экстрэмальных камбінаторных задач. Распрацаваў эфектыўныя метады развязання задач тэорыі раскладаў для аднастадыйных дэтэрмінаваных сістэм абслугоўвання. Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (1998, у сааўтарстве) — за цыкл прац «Мадэлі і метады тэорыі раскладаў».

Навуковыя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • A Note on Optimal Assignment of Slack Due-Dates in Single-Machine Scheduling // Eur. J.Oper. Res. 1993. V. 70;
  • Теория расписаний. Одностадийные системы. М., 1994 (разам з В.Танаевым, Я.Шафранскім);
  • Scheduling Theory. Single-Stage Systems. Kluwer Academic Publishers, 1994 (разам з В.Танаевым, Я.Шафранскім).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 60. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0.