Аб’яднаны інстытут праблем інфарматыкі НАН Беларусі
Аб'яднаны інстытут праблем інфарматыкі НАН Беларусі (АІПІ НАН Беларусі) | |
---|---|
![]() | |
Ранейшая назва | Інстытут тэхнічнай кібернетыкі |
Заснаваны | 1965 |
Дырэктар | Сяргей Уладзіміравіч Круглікаў |
Размяшчэнне |
![]() |
Юрыдычны адрас | вул. Сурганава, 6, 220012 |
Сайт | uiip.bas-net.by |
Узнагароды | |
![]() |
Аб’яднаны інстытут праблем інфарматыкі НАН Беларусі — дзяржаўная навуковая ўстанова ў Рэспубліцы Беларусь. Размешчаны ў Мінску па вул. Сурганава, 6.
Перад будынкам устаноўлены помнік Якаву Барысавічу Зяльдовічу.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/14/%D0%9C%D1%96%D0%BD%D1%81%D0%BA._%D0%9F%D0%B0_%D0%A1%D1%83%D1%80%D0%B3%D0%B0%D0%BD%D0%B0%D0%B2%D0%B0_%D1%9E_%D0%BC%D0%B0%D1%96_2019_%2819%29.jpg/220px-%D0%9C%D1%96%D0%BD%D1%81%D0%BA._%D0%9F%D0%B0_%D0%A1%D1%83%D1%80%D0%B3%D0%B0%D0%BD%D0%B0%D0%B2%D0%B0_%D1%9E_%D0%BC%D0%B0%D1%96_2019_%2819%29.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/c9/%D0%9C%D1%96%D0%BD%D1%81%D0%BA._%D0%9F%D0%B0_%D0%A1%D1%83%D1%80%D0%B3%D0%B0%D0%BD%D0%B0%D0%B2%D0%B0_%D1%9E_%D0%BC%D0%B0%D1%96_2019_%2821%29.jpg/220px-%D0%9C%D1%96%D0%BD%D1%81%D0%BA._%D0%9F%D0%B0_%D0%A1%D1%83%D1%80%D0%B3%D0%B0%D0%BD%D0%B0%D0%B2%D0%B0_%D1%9E_%D0%BC%D0%B0%D1%96_2019_%2821%29.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/62/%D0%9C%D1%96%D0%BD%D1%81%D0%BA._%D0%9F%D0%B0_%D0%A1%D1%83%D1%80%D0%B3%D0%B0%D0%BD%D0%B0%D0%B2%D0%B0_%D1%9E_%D0%BC%D0%B0%D1%96_2019_%2818%29.jpg/220px-%D0%9C%D1%96%D0%BD%D1%81%D0%BA._%D0%9F%D0%B0_%D0%A1%D1%83%D1%80%D0%B3%D0%B0%D0%BD%D0%B0%D0%B2%D0%B0_%D1%9E_%D0%BC%D0%B0%D1%96_2019_%2818%29.jpg)
У 1965 годзе на базе лабараторый кібернетычнага профілю Інстытута матэматыкі і вылічальнай тэхнікі АН БССР быў утвораны Інстытут тэхнічнай кібернетыкі АН БССР. Інстытут быў вызначаны міжгаліновай галаўной арганізацыяй па ўжыванні матэматычных метадаў і вылічальнай тэхнікі для аўтаматызацыі працэсаў тэхнічнай падрыхтоўкі вытворчасці ў машынабудаванні.
У 1989 годзе да інстытута было далучана Спецыяльнае канструктарска-тэхналагічнае бюро з доследнай вытворчасцю, якое было створано ў 1975 годзе. А ўжо у 1995 годзе да інстытута быў далучаны Вылічальны цэнтр АН Беларусі.
У 1996 годзе на базе лабараторый і аддзелаў Інстытута тэхнічнай кібернетыкі НАН Беларусі было ўтворана навукова-даследчае аб’яднанне «Кібернетыка» у складзе Інстытута тэхнічнай кібернетыкі АН Беларусі, навукова-інжынернага прадпрыемства «Інфармацыйныя тэхналогіі», навукова-інжынернага прадпрыемства «Геаінфармацыйныя сістэмы», інжынернага прадпрыемства «Навуковае прыборабудаванне» і навукова-інжынернага прадпрыемства «Сістэмы аўтаматызацыі».
У 2002 годзе дзяржаўная навуковая ўстанова «Інстытут тэхнічнай кібернетыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», навукова-даследчае аб’яднанне «Кібернетыка» і навукова-інжынернае прадпрыемства «Сістэмы аўтаматызацыі» рэарганізуюцца шляхам зліцця ў дзяржаўную навуковая ўстанову «Аб’яднаны інстытут праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» (АІПІ НАН Беларусі).
У 2007 годзе Аб’яднаны інстытут праблем інфарматыкі быў рэарганізаваны ў форме далучэння да яго навуковай установы «Нацыянальны цэнтр інфармацыйных рэсурсаў і тэхналогій» Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.[1]
Дырэктары інстытута
[правіць | правіць зыходнік]Дырэктары інстытута:[1]
- 1965—1970: Георгій Канстанцінавіч Гаранскі
- 1970—1987: Алег Ігнатавіч Семянкоў
- 1987—2002: Вячаслаў Сяргеевіч Танаеў
- 2002—2008: Сяргей Уладзіміравіч Абламейка
- са студзеня 2009 па сакавік 2022 — Аляксандр Васільевіч Тузікаў
- з 11 сакавіка 2022[2] — Сяргей Уладзіміравіч Круглікаў
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Аб’яднаны інстытут праблем інфарматыкі НАН Беларусі