Валерыя Ільінічна Навадворская
Валерыя Ільінічна Навадворская | |
---|---|
руск.: Вале́рия Ильи́нична Новодво́рская | |
![]() | |
Імя пры нараджэнні | Валерыя Ільінічна Навадворская |
Род дзейнасці | палітык |
Дата нараджэння | 17 мая 1950 |
Месца нараджэння |
Баранавічы![]() |
Грамадзянства |
![]() ![]() ![]() |
Дата смерці | 12 ліпеня 2014 (64 гады) |
Месца смерці | Масква |
Месца пахавання | |
Бацька | Ілля Навадворскі |
Маці | Ніна Фёдараўна Навадворская |
Альма-матар | |
Партыя | |
Узнагароды і прэміі | |
Валерыя Ільінічна Навадворская на Вікісховішчы |
Валерыя Ільінічна Навадворская (17 мая 1950, Баранавічы, БССР — 12 ліпеня 2014, Масква) — расійскі палітычны дзеяч, дысідэнтка, праваабаронца, незалежная журналістка, заснавальніца ліберальнай партыі «Дэмакратычны саюз» (Старшыня ЦКС ДС). Калумніст часопіса The New Times.
Валерыя Навадворская нарадзілася ў Баранавічах, у 9-гадовым узросце пераехала з сям'ёй у Маскву. Скончыла факультэт замежных моў Маскоўскага педагагічнага інстытута ім. Крупскай.
В. Навадворская не адзін раз падвяргалася пераследам уладаў: змяшчалася ў псіхіятрычныя бальніцы, выклікалася на допыты, у яе кватэры праводзіліся ператрусы. У 1978, 1985, 1986 гадах яе судзілі за дысідэнцкую дзейнасць[1].
З 1990 года Валерыя Навадворская была парафіянкай Свята-Троіцкай грамады Украінскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы ў г. Маскве[2].