Вальфраму карбіды
Выгляд
| Вальфраму карбіды | |
| Агульныя | |
|---|---|
| Сістэматычнае найменне | монакарбід вальфраму |
| Традыцыйныя назвы | карбід вальфраму |
| Хім. формула | WC |
| Фізічныя ўласцівасці | |
| Стан (ст. ум.) | цвёрдае |
| Малярная маса | 195.86 г/моль |
| Шчыльнасць | 15,77 г/см³ |
| Тэрмічныя ўласцівасці | |
| Тэмпература плаўлення | 2870 °C |
| Тэмпература кіпення | 6000 °C |
| Малярная цеплаёмістасць (ст. ум.) | 35,74 Дж/(моль·К) |
| Цеплаправоднасць (ст. ум.) | 29,33 Вт/(м·K) |
| Энтальпія ўтварэння (ст. ум.) | 35,17 кДж/моль |
| Класіфікацыя | |
| Рэг. нумар CAS | |
| PubChem | |
| Рэг. нумар EINECS | 235-123-0 |
| SMILES | |
| RTECS | YO7350000, YO7525000 і YO7700000 |
| ChemSpider | |
Вальфраму карбіды — хімічныя злучэнні вальфраму з вугляродам. Вядомыя вальфраму карбіды: монакарбід (WC) і гемікарбід (W2C, існуе толькі пры высокіх тэмпературах).
Монакарбід вальфраму — крышталічнае рэчыва шэрага колеру, тэмпература плаўлення 2776°С, шчыльнасць 15600 кг/м³. Мае высокую цвёрдасць, кіслотаўстойлівы, у паветры пры тэмпературы >430°С акісляецца. Атрымліваюць узаемадзеяннем вальфраму з вугляродам пры тэмпературы 1430-1630°С у атмасферы вадароду, аднаўленнем аксіду (WO3) вугалем.
Выкарыстоўваюць як аснову металакерамічных цвёрдых сплаваў, для легіравання хуткарэзных сталяў, нанясення зносаўстойлівых наплавачных пакрыццяў на металічных паверхнях.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).