Валянціна Савічна Бурлака
Валянціна Савічна Бурлака | |
---|---|
Дата нараджэння | 16 чэрвеня 1924 (100 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Узнагароды |
Валянціна Савічна Бурлака (нар. 16 чэрвеня 1924, с. Палкава Мыкыціўка , Багадухіўскі раён, Харкаўская вобласць, УССР) — беларускі архітэктар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыла ў 1950 годзе Кіеўскі інжынерна-будаўнічы інстытут (выкладчыкі Каракіс, Тарубараў). У тым жа годзе па накіраванні прыбыла ў Гомель, дзе з 1950 па 1980 працавала спачатку архітэктарам, а потым старэйшым архітэктарам і кіраўніком групы ў інстытуце «Гомельграмадзянпраект».
Член Саюза архітэктараў БССР з 1957 года. Член КПСС з 1962 года.
Пражывала ў Гомелі.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/bf/%D0%92%D1%83%D0%BB._%D0%A1%D0%B0%D0%B2%D0%B5%D1%86%D0%BA%D0%B0%D1%8F%2C14%2C_%28%D0%B2%D1%83%D0%BB._%D0%A1%D1%8F%D0%BB%D1%8F%D0%BD%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F%2C_16%29_%D0%93%D0%BE%D0%BC%D0%B5%D0%BB%D1%8C.jpg/220px-%D0%92%D1%83%D0%BB._%D0%A1%D0%B0%D0%B2%D0%B5%D1%86%D0%BA%D0%B0%D1%8F%2C14%2C_%28%D0%B2%D1%83%D0%BB._%D0%A1%D1%8F%D0%BB%D1%8F%D0%BD%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F%2C_16%29_%D0%93%D0%BE%D0%BC%D0%B5%D0%BB%D1%8C.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/dd/%D0%93%D0%BE%D0%BC%D0%B5%D0%BB%D1%8C%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%D0%B1%D1%96%D0%B1%D0%BB%D1%96%D1%8F%D1%82%D1%8D%D0%BA%D0%B0.jpg/220px-%D0%93%D0%BE%D0%BC%D0%B5%D0%BB%D1%8C%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%D0%B1%D1%96%D0%B1%D0%BB%D1%96%D1%8F%D1%82%D1%8D%D0%BA%D0%B0.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/60/%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%BA%D1%96_%D0%B4%D0%B7%D1%8F%D1%80%D0%B6%D0%B0%D1%9E%D0%BD%D1%8B_%D1%83%D0%BD%D1%96%D0%B2%D0%B5%D1%80%D1%81%D1%96%D1%82%D1%8D%D1%82_%D1%82%D1%80%D0%B0%D0%BD%D1%81%D0%BF%D0%B0%D1%80%D1%82%D1%83_..._Belarusian_State_University_of_Transport_-_panoramio.jpg/220px-%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%BA%D1%96_%D0%B4%D0%B7%D1%8F%D1%80%D0%B6%D0%B0%D1%9E%D0%BD%D1%8B_%D1%83%D0%BD%D1%96%D0%B2%D0%B5%D1%80%D1%81%D1%96%D1%82%D1%8D%D1%82_%D1%82%D1%80%D0%B0%D0%BD%D1%81%D0%BF%D0%B0%D1%80%D1%82%D1%83_..._Belarusian_State_University_of_Transport_-_panoramio.jpg)
Асноўныя працы ў Гомелі: гасцініца «Сож» на 200 месцаў на рагу вул. Савецкай і Сялянскай (1956—1957); планіроўка і забудова вул. Перамогі (1954[1], у сааўтарстве з І. Ф. Бурлакам)[2], будынак Камунбанка па вул. Камунараў, 5 (надбудова 3-га паверха і прыбудова[3]; 1955)[1]; 46-кватэрныя дамы на рагу вуліц Кірава і Перамогі (1957—1958); адміністрацыйны будынак па вул. Сялянская; абласная бібліятэка імя У. І. Леніна на плошчы Перамогі; паліклініка № 8 па вул. Арцёма; Будынак «Гомельграмадзянпраект» на рагу вул. Першамайская і Савецкая[2], вытворчы будынак «Гомельграмадзянпраекта» (1961, з Ш. І. Хінчыным), навучальны (1961, з Ш. І. Хінчыным), спартыўны з басейнам (1969, з Ш. І. Хінчыным), навучальна-лабараторны (рог праспекта Перамогі і вуліцы Кірава[3]; 1970—1979) карпусы Беларускага інстытута інжынераў чыгуначнага транспарту ў Гомелі[1].
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]У шлюбе з архітэктарам Іванам Фёдаравічам Бурлакам. Мела дачку Алену (у замужжы Жукава)[4].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджана медалямі «За доблесную працу» (1970), «Ветэран працы» (1979); Ганаровымі граматамі і Падзякамі.
Зноскі
- ↑ а б в Бурлака Валентина Саввична // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- ↑ а б Бурлака Валентина Саввична // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
- ↑ а б ВОССТАВШИЙ ИЗ РУИН
- ↑ ВОССТАВШИЙ ИЗ РУИН
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Бурлака Валентина Саввична // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
- Бурлака Валентина Саввична // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- Нарадзіліся 16 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1924 годзе
- Нарадзіліся ў Багадухіўскім раёне
- Выпускнікі Кіеўскага нацыянальнага ўніверсітэта будаўніцтва і архітэктуры
- Супрацоўнікі Гомельграмадзянпраекта
- Узнагароджаныя медалём «Ветэран працы»
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Архітэктары Беларусі
- Архітэктары XX стагоддзя
- Архітэктары Гомеля
- Члены КПСС