Валянціна Аляксандраўна Семярэнка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Валянціна Семярэнка)
Валянціна Аляксандраўна Семярэнка
Агульная інфармацыя
Пол жанчына
Спецыялізацыя біятлон
Нарадзілася 18 студзеня 1986(1986-01-18) (38 гадоў)
Грамадзянства
Рост 161 см
Вага 54 кг
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Валянціна (Валя) Аляксандраўна Семярэнка (укр.: Валентина (Валя) Олександрівна Семеренко, нар. 18 студзеня 1986, пгт Краснаполле, Сумская вобласць) — украінская біятланістка, майстар спорту, член нацыянальнай зборнай каманды Украіны. Алімпійская чэмпіёнка 2014 года ў эстафеце, чэмпіёнка свету сярод юніёраў у 2004 годзе, чэмпіёнка Еўропы 2006 года, неаднаразовая чэмпіёнка першынстваў і Чэмпіянатаў Украіны, на XXIII Сусветнай зімовай універсіядзе выйграла 4 медалі (3 сярэбраныя, 1 бронзавы). Удзельніца Алімпійскіх гульняў 2006 у Турыне і Алімпійскіх гульняў 2010 у Ванкуверы.

На чэмпіянаце свету 2008 года ў Эстэрсундзе Валя заняла другое месца ў эстафеце.

Узнагароджана ордэнам княгіні Вольгі III[1] і II[2] ступеняў.

Валя Семярэнка — сястра-блізнюк украінскай біятланісткі Віты Семярэнка.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў Краснаполлі, Валя маладзейшая за сваю сястру Віту на 15 хвілін. У яе ёсць старэйшая сястра Аксана, якая старэйшая за яе на 4 гады. У горадзе было ўсяго 2 развітых спартыўных секцыі — лыжная і футбольная. Выбару асаблівага не было, і ў чацвёртым класе разам са сваёй сястрой Вітай яна прыйшла ў секцыю лыжных гонак.

Заняцца біятлонам прапанаваў трэнер Рыгор Іванавіч Шамрай, які свой значок майстры спорту атрымаў у біятлоне, але шмат гадоў працаваў з лыжнікамі. Валю ён папярэдзіў, што за год біятланістам яна не стане, і толькі праз некалькі гадоў будуць нейкія вынікі.

Першым міжнародным вопытам для яе стала ўдзел у маладзёжным чэмпіянаце свету па лыжных гонках, у якіх яна прабілася ў трыццатку мацнейшых на дыстанцыі 5 км вольным стылем.

На наступны буйны чэмпіянат Валя паехала ўжо з сястрой Вітай і разам заваявалі сярэбраныя медалі ў эстафеце на маладзёжным чэмпіянаце свету ў Кантыялахці ў 2005 годзе.

На Алімпіяду ў Турыне патрапіла, але без сястры Віты.

Новы алімпійскі цыкл пачала з паспяховага выступлення на летнім чэмпіянаце свету ва Уфе 2006 года. На гэтым спаборніцтве сёстрам упершыню давялося разыгрываць медалі міжнароднага ўзроўню паміж сабой. Валя была больш паспяховай — тры срэбра і бронза, у яе сястры Віты — адно срэбра і бронза. Але на сусветнай універсіядзе ў Турыне ў 2007 годзе, сёстры памяняліся месцамі. Абедзве атрымалі па 4 медалі. У гонцы пераследу яны фінішавалі трымаючыся за рукі, першай была Віта.

У сезоне 2006/2007 Валя Семярэнка добра выступіла на першых трох этапах.

На чэмпіянаце свету па біятлоне ў Эстэрсундзе 2008 заняла другое месца ў эстафетнай гонцы ў складзе Аксаны Якаўлевай, Віты Семярэнка і Аксаны Хвастэнка, саступіўшы зборнай Германіі.

7 студзеня 2009 года атрымала першую перамогу ў эстафетнай гонцы ў складзе Алены Підгрушнай, Віты Семярэнка і Аксаны Хвастэнка на этапе Кубка свету ў Оберхофе. Гэта першая перамога сясцёр Семярэнка ў эстафетных гонках.

На Алімпіядзе ў Ванкуверы ўдзельнічала з сястрой Вітай.

13 лютага 2013 года на чэмпіянаце свету па біятлоне ў Нове-Места дапусціла адзін промах на першым агнявым рубяжы і заняла трэцяе месца ў індывідуальнай гонцы, саступіўшы Туры Брегер і Андрэа Хенкель.

15 лютага 2013 года на чэмпіянаце свету па біятлоне ў Нове-Места заняла другое месца ў эстафетнай гонцы ў складзе Юліі Джымы, Віты Семярэнка і Алены Підрушнай, саступіўшы зборнай Нарвегіі.

Скончыла Сумскі дзяржаўны педагагічны універсітэт ім. А. С. Макаранка.

Студэнтка Нацыянальнай акадэміі Дзяржаўнай падатковай службы Украіны.

З 2011 года навучаецца на факультэце замежнай філалогіі і сацыяльнай камунікацыі Сумскага дзяржаўнага універсітэта.

Валодае ўкраінскай і рускай мовамі.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]