Сумская вобласць

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Сумская вобласць
Сумська область
 Герб
Coat of Arms of Sumy Oblast.png
 Сцяг
Flag of Sumy Oblast.png
Краіна

Flag of Ukrainian SSR (1937-1949).svg Украіна

Уваходзіць у

Украіна

Адміністрацыйны цэнтр

Горад Сумы

Глава

Q16701673?

Афіцыйная мова

украінская

Насельніцтва (2006)

1 211 млн, (18-е месца)

Шчыльнасць

51,45 чал./км²

Плошча

23,834 тыс. км²

Вышыня
над узроўнем мора
 • Найвышэйшы пункт



 246 м

Сумская вобласць на карце

Часавы пояс

UTC+2 і UTC+03:00

Код ISO 3166-2

UA-59

Тэлефонны код

+380-542

Код аўтам. нумароў

BM

Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg Сумская вобласць на Вікісховішчы

Сумска́я во́бласць (укр.: Сумська́ о́бласть) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ва Украіне. Плошча вобласці складае 23,834 тыс. км². Насельніцтва — 1,226 млн чалавек (2006). Адміністрацыйны цэнтр — горад Сумы.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Большая частка вобласці знаходзіцца ў межах Прыдняпроўскай нізіны, крайняя паўночная частка — у межах Палескай нізіны, на ўсходзе і паўночным усходзе — адгор'і Сярэднярускага ўзвышша. Паверхня ўяўляе сабой хвалістую раўніну, падзеленую шырокімі далінамі рэк, ярамі і бэлькамі. Максімальная вышыня 226 м. Клімат умерана кантынентальны. Зіма халодная, лета ўмерана спякотнае. Сярэдняя тэмпература студзеня ад −7,9 °C на поўначы да −7,1 ° С на паўднёвым захадзе, ліпеня ад 18,4 °C на поўначы да 19,9 °C на паўднёвым усходзе. Ападкаў 550—600 мм на поўначы і 450 мм на поўдні ў год (максімум летам). Працягласць вегетацыйнага перыяду (з тэмпературай вышэй за 10 ° С) 144—161 сут. Рэкі належаць басейну Дняпра і пераважна з'яўляюцца яго левымі прытокамі. Найбольш значныя з іх — Дзясна з Сеймам, Сула, Псёл, Ворскла. У далінах рэк — азёры-старыцы і балоты; ёсць шмат штучных сажалак. У паўднёвай лесастэпавай частцы пераважаюць чарназёмныя глебы (малагумусавыя тыповыя лёгка-і сярэднесугліністыя і ападзоленныя чарназёмы), у паўночнай палескай — дзярнова-падзолістыя. Пад лясамі і хмызнякамі занята 17 % тэрыторыі, у паўночных раёнах пераважаюць змяшаныя лясы (сасна, бяроза, дуб), у цэнтральным і паўднёвым раёнах — астраўныя лясы (пераважна з ліпы, клёна, ясеня; сустракаюцца дубовыя гаі).

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Адміністрацыйны падзел[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).