Валянціна Уладзіміраўна Іванькова

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Валянціна Уладзіміраўна Іванькова
Дата нараджэння: 1953
Месца нараджэння:
Род дзейнасці: мастак, кераміст
Вучоба:

Валянціна Уладзіміраўна Іванькова (нар. 1953, Слаўгарад) — беларускі мастак-кераміст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1973 годдзе з чырвоным дыплом скончыла Гарадское прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 15 (цяпер Бабруйскі дзяржаўны мастацкі каледж імя А. Я. Ларына) У 1980 годхе скончыла Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут, аддзяленне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (кераміка). З 1987 года працуе на Барысаўскім камбінаце прыкладнога мастацтва. Работам уласцівы дэкаратыўная пластычнасць кампазіцыі, мягка-лірычная каляровая гама.

Аўтар манументальнага пано «Гасціннасць» (1987—1988, Палац культуры саўгаса «Рудакова» Віцебскага раёна), «Купалле» (1989, Магілёўскі дом-інтэрнат для інвалідаў і састарэлых). Сярод твораў дэкаратыўнай скульптуры «Мір» (1986), «Дыялог», «Стварэнне свету», «Мацярынства» (усе 1996), «Міфатворчасць» і «Выгнанне» (абедзве 1997), серыі ваз, медалёў і дэкаратыўных пластоў.

У 1998 годзе прымала ўдзел па стварэнні керамічных прадметаў побыту для Музея-сядзібы Адама Міцкевіча ў Завоссі. Валянціна Уладзіміраўна, на аснове традыцыйных формаў беларусаў, стварыла (у суаўтарстве) наборы бытавога посуду: гарлачы, міскі, кружкі, бочачкі для захоўвання прадуктаў, падсвечнікі, рукамыі, вазы для кветак, падлогавыя вазы і г.д.

У 2006-2008, 2010 гадах прымала ўдзел у чатырох міжнародных пленэрах па кераміцы «АРТ-ЖЫЖАЛЬ». З 1990 г. сябра Беларускага саюза мастакоў. 1998 г. — Узнагароджана Дыпломам Беларускага саюза мастакоў. З 1999 гады займаецца выкладчыцкай працай.

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах БСМ, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, Полацкім гісторыка-культурным запаведніку, Музеі Акадэміі мастацтваў, УК «Выставачная зала г. Бабруйска», у музеі імя Г. Паплаўскага ў г. Бабруйску, Музеі-сядзібе А. Міцкевіча ў Завоссі, у прыватных калекцыях.[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Іванькова В. У.//Беларуская энцыклапедыя: у 18 т.: т. 7: Застаўка — Кантата/Гал. рэд.: Г. П. Пашкоў.-Мн., 1998.-С. 156.