Валянцін Міхайлавіч Гапіенка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Валянцін Міхайлавіч Гапіенка
Дата нараджэння: 17 чэрвеня 1946(1946-06-17) (73 гады)
Месца нараджэння:
Альма-матар:
Месца працы:
Узнагароды:

Валянцін Міхайлавіч Гапіенка (нар. 17 чэрвеня 1946, пас. Курганаўка, Барзаскі раён, Кемераўская вобласць) — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 19631965 гадах працаваў рабочым Мостацягніка 811 Мастабуда-5. У 19651968 гадах служыў у Савецкай Арміі. У 1968 годзе паступіў у Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут[1], які скончыў у 1973 годзе. 3 1973 года ў Брэсцкім філіяле інстытута «Белдзяржпраект» (цяпер «Брэстграмадзянпраект»), у 19771996[1] гадах галоўны архітэктар Брэста[2], начальнік упраўлення архітэктуры і горадабудаўніцтва Брэсцкага гарвыканкама. У 19962006 гадах начальнік АКА-4 «Брэстграмадзянпраект», у 19972012 гадах галоўны спецыяліст па архітэктуры тэхнічнага аддзела ААТ «Брэстпраект»[1].

З 1984 года член Саюза архітэктараў СССР[2]. Член горадабудаўнічага Савета Брэсцкага гарвыканкама з 1996 года[1].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя работы: серыя індывідуальных буйнапанэльных дамоў для Брэсцкага домабудаўнічага камбіната, праект забудовы мікрараёна Усход 3 (1986, у сааўтарстве), інтэр’еры рэстаранаў «Брэсцкае піва» (1977) і «Інтурыст» (1975), Брэсцкі аэравакзал (1986, Дзяржаўная прэмія БССР 1988), праект рэгенерацыі цэнтра Брэста (1985, абодва ў сааўт.)[2], генеральны план г. Брэста (19911995); дызайн-праект лядовага палаца ў г. Брэсце[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны граматай Вярхоўнага Савета БССР (1980), Бронзавым медалём ВДНГ СССР (1983). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР у вобласці архітэктуры (1988)[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 Гопиенко Валентин Михайлович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7.
  2. 2,0 2,1 2,2 Гапіенка Валянцін Міхайлавіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гапіенка Валянцін Міхайлавіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993.
  • Гопиенко Валентин Михайлович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]