Брэсцкі лядовы палац спорту
| Брэсцкі лядовы палац | |
|---|---|
| | |
| Месцазнаходжанне |
|
| Пабудаваны | 2000 |
| Архітэктар | Валерый Георгіевіч Кескевіч |
| Хатняя каманда | ХК Брэст |
| Памеры поля | 61 х 30 м |
«Брэ́сцкі лядо́вы пала́ц спо́рту» — спарткомплекс у горадзе Брэст, размешчаны па адрасе вул. Маскоўская, 151.
Пабудаваны ў 2000 годзе (архіт. В. Кескевіч). Уведзены ў эксплуатацыю 30 чэрвеня 2000 года. Палац спорту пабудаваны за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту і з’яўляецца гарадской камунальнай уласнасцю. Арэна служыць хатняй пляцоўкай хакейнага клуба «Брэст», які выступае ў беларускай экстралізе, а таксама базай для дзіцячых хакейных секцый і ДЮСШ.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Агульная плошча складае 10 571 м²: галоўная спартыўная арэна каля 1800 м². Уключае глядзельную залу на 2 тыс. месцаў, лядовае поле (61 х 30 м), галоўны і касавы вестыбюлі, фае, раздзявальні, трэнажорная зала, прэс-цэнтр, адміністрацыйныя і тэхнічныя памяшканні і інш. У палацы праводзяцца навучальна-трэніровачныя заняткі, хакейныя матчы, рэспубліканскія і міжнародныя спаборніцтвы па хакеі з шайбай, фігурным катанню, фехтаванні і інш[1]. Прадугледжана магчымасць трансфармавання хакейнай каробкі ў пляцоўку для гульнявых відаў спорту, спартыўных адзінаборстваў, тэніса, цяжкай атлетыкі, гімнастыкі, бокса, а таксама ў сцэну для правядзення канцэртаў і іншых відовішчных мерапрыемстваў. У вольны ад спартыўных мерапрыемстваў час лядовая пляцоўка задзейнічана для правядзення масавых катанняў на каньках.
Разам з Брэсцкім лёгкаатлетычным манежам складае комплекс — Брэсцкае камунальнае культурна-спартыўнае УП «Палац спорту»[1].
Зноскі
- ↑ а б Брестский ледовый дворец // Республика Беларусь: Энциклопедия в 7 т. / редкол. Г. П. Пашков и др.. — Мн.: БелЭн, 2006. — Т. 2: А — Герань. — 912 с. — ISBN 985-11-0371-3.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Брестский ледовый дворец // Республика Беларусь: Энциклопедия в 7 т. / редкол. Г. П. Пашков и др.. — Мн.: БелЭн, 2006. — Т. 2: А — Герань. — 912 с. — ISBN 985-11-0371-3.
