Ванда Іванаўна Русецкая

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Ванда Русецкая)
Ванда Іванаўна Русецкая
Дата нараджэння 13 жніўня 1945(1945-08-13)
Месца нараджэння
Дата смерці 16 студзеня 2024(2024-01-16)[1] (78 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці вучоная
Навуковая сфера сацыялогія і грамадазнаўства навукі[d]
Месца працы
Навуковая ступень доктар сацыялагічных навук[d] (1992) і кандыдат філасофскіх навук (1982)
Альма-матар

Ванда Іванаўна Русе́цкая (13 жніўня 1945, г. Торунь, Польшча16 студзеня 2024, МІнск) — беларуская вучоны – сацыёлаг. Доктар сацыялагічных навук (1991), кандыдат філасофскіх навук (1982), прафесар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла Чыцінскі педагагічны істытут (1967). З 1974 года працавала ў навуковых установах: старшы лабарант, малодшы, старшы, вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі і права АН БССР (1974—1990); вядучы, галоўны навуковы супрацоўнік, загадчыца аддзелам сацыялогіі культуры Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі (1990— ) .

Памёрла ў студзені 2024 года[2].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Сфера навуковых зацікаўленняў — сацыяльныя аспекты дзейнасці навуковых, вытворчых калектываў; развіццё нацыянальных культур, нацыянальных адносін ў Беларусі.

У 1982 годзе абараніла дысертацыю на суісканне вучонай ступені кандыдата філасофскіх навук па тэме «Коллективистская сущность общественных отношений при социализме». У 1991 годзе абараніла доктарскую дысертацыю ў галіне сацыялагічных навук «Взаимодействие индивидуальных и коллективных факторов в научной деятельности» (навуковы кіраўнік Я. М. Бабосаў).

Аўтар болей за 100 навуковых прац у т. л. «Роль коллективных начал социализма в формировании личности» (1983), «Коллективистская сущность общественных отношений социализма» (1984), «Трудовой коллектив — центральное звено перестройки» (1989), «Взаимодействие индивидуальных и организационных факторов в научной деятельности» (1991), «Социодинамика научного коллектива» (1993), «Особенности этнонациональной и религиозной идентификации населения в контексте социально-политической трансформации Беларуси» (1996), «О социологии пограничья» (2000), «Этнонациональное и религиозное самоопределение белорусов» (у суаўтарстве, 2002) і інш.

Падрыхтавала 5 кандыдатаў навук.

Лаўрэат прэміі НАН Беларусі за лепшую калектыўную працу па грамадскіх навуках.

Зноскі

  1. https://socio.bas-net.by/ushla-iz-zhizni-vanda-ivanovna-rusetskaya/
  2. Памерла Ванда Русецкая . Наша Ніва. Праверана 17 студзеня 2024.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2001. — Т. 13. — С. 456.
  • Гуманитарии и обществоведы НАН Беларуси. — Минск, 1997. — С. 129.
  • Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 6. — С. 531.
  • Русецкая Ванда Ивановна // Социология: Энциклопедия / А. А. Грицанов, В. Л. Абушенко, Г. М. Евелькин, Г. Н. Соколова, О. В. Терещенко. — Мн.: Интерпрессервис; Книжный Дом, 2003.