Торунь
Горад
![]()
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Торунь (польск.: Toruń) — горад на правах павета на поўначы Польшчы, у Куяўска-Паморскім ваяводстве. Знаходзіцца на рацэ Вісла. Адлегласць па прамой паміж гарадамі Торунь — Мінск 595 км, да Варшавы — 186 км[2].
Насельніцтва 203 319 жыхароў (2014 год)[3].
Змест
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Город узнік вакол замка, заснаванага тэўтонскімі рыцарамі (1231). У 1232 атрымаў гарадское права. У 1264 непадалёку ад Торуні заснаваны Новы горад, у 1454 абедзве гарадскія часткі аб'яднаны. Значны гандлёвы цэнтр, член сярэдневяковай Ганзы. 3 1454 у складзе Польшчы. Радзіма М. Каперніка. Тут падпісаны мірныя дагаворы, якія завяршылі Вялікую вайну (1409—11) з удзелам ВКЛ і скончылі Трынацнацігадовую вайну (1454—66). 3 канца XVI ст. асяродак лютэранства. 3 1793 горад у Прусіі (акрамя 1807—15, калі ён уваходзіў у Варшаўскае герцагства), яе значная памежная крэпасць. 3 1920 у Польшчы, важны ваенна-рачны порт, галоўная база Віслінскай флатыліі польскіх ВМС. У 2-ю сусветную вайну далучаны да Германіі. 3 1945 зноў у складзе Польшчы, у 1975—99 адміністрацыйны цэнтр Тарунскага ваяводства.
Прамысловасць[правіць | правіць зыходнік]
Развіваецца хімічная, машынабудаўнічая, харчовая, шарсцяная, швейная, паліграфічная прамысловасць.
Навука, адукацыя, культура[правіць | правіць зыходнік]
Універсітэт імя М. Каперніка. Дом-музей М. Каперніка.
Транспарт[правіць | правіць зыходнік]
Вузел чыгунак і аўтадарог. Порт на р. Вісла.
Славутасці[правіць | правіць зыходнік]
Уваходзіць у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Захаваліся руіны замкаў XIII—XV ст. У раёнах Старога горада і Новага горада рэшткі гарадскіх умацаванняў, ратуша (XIII ст. — 1603), гатычныя касцёлы Св. Яна (каля 1250 — XV ст.), Св. Якуба (1309—15), Дзевы Марыі (1350—70), гатычныя і барочныя збожжасховішчы (XIV—XVII ст.), дамы ў стылях готыкі, рэнесансу і барока. Вылучаюцца грамадскія пабудовы ў духу эклектыкі (універсітэт, пач. ХХ ст., неаготыка), стылю мадэрн і функцыяналізму. Помнік М. Каперніку (1853).
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑ Główny Urząd Statystyczny, dane za rok 2014, stan na 01.01.2014
- ↑ Адлегласці паміж гарадамі -
- ↑ Główny Urząd Statystyczny. Baza Demografia. Ludność. Stan, ruch naturalny i wędrówki ludności w I kwartale 2014 r., stan na 31.03.2014. [1]
|
|