Варварынскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Варварынскі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Чавускі раён
Уключаў 28 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Варварына
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 16 мая 1960

Варва́рынскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чавускага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — вёска Варварына.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Пілешчынскі сельсавет у складзе Чавускага раёна Магілёўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Пілешчына. 21 жніўня 1925 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Макрадка, сельсавет перайменаваны ў Макрадскі сельсавет. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чавускім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. Пасля вайны цэнтр сельсавета знаходзіўся ў вёсцы Папоўцы. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Варварына, сельсавет перайменаваны ў Варварынскі[1]. 29 кастрычніка 1955 года ў склад сельсавета з Благавіцкага сельсавета перададзены вёскі Драчкава і Хаўмы[2]. 13 лістапада 1959 года ў склад сельсавета з Сухарэўскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Глініцкі, Кіркоры, Селішча, Сласцёны і Шляхавы)[3]. 16 мая 1960 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Благавіцкага (14 населеных пунктаў: Васькавічы, Гатная Слабодка, Дзярліўка, Драчкава, Дуброўка, Забока, Зашляшша, Крамянец, Макушкі, Паўлаўка, Прыданцы, Пярэспа, Цемравічы і Хаўмы) і Сухарэўскага (14 населеных пунктаў: Бардзілы, Бракава Слабада, Варварына, Каралёўка, Кіркоры, Макрадка, Папоўцы, Пілешчына, Рагозінка, Селішча, Сласцёны, Старасёлы, Хількавічы і Хонькавічы) сельсаветаў[4].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 28 населеных пунктаў.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 29 октября 1955 г. О перечислении деревень Холмы и Драчково из состава Благовичского сельского Совета, Чаусского района, в состав Варваринского сельского Совета, этого же района, Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  3. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 13 лістапада 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 16.
  4. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 13.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.