Сухарэўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сухарэўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Магілёўскі раён
Уключае 15 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Сухары
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 954
Часавы пояс UTC+03:00
Тэлефонны код +375 212
Код аўтам. нумароў 6
Афіцыйны сайт

Сухарэўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Сухары.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Лупалаўскага раёна Магілёўскай акругі БССР[1]. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Лупалаўскім раёне БССР. З 2 сакавіка 1931 года ў складзе Чавускага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 13 лістапада 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Зарэсценскага сельсавета, у склад Варварынскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Глініцкі, Кіркоры, Селішча, Сласцёны і Шляхавы)[2]. 16 мая 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Варварынскага сельсавета (14 населеных пунктаў: Бардзілы, Бракава Слабада, Варварына, Каралёўка, Кіркоры, Макрадка, Папоўцы, Пілешчына, Рагозінка, Селішча, Сласцёны, Старасёлы, Хількавічы і Хонькавічы)[3]. З 25 снежня 1964 года за выключэннем 14 населеных пунктаў (Бардзілы, Бракава Слабада, Варварына, Каралёўка, Кіркоры, Макрадка, Папоўцы, Пілешчына, Рагозінка, Селішча, Сласцёны, Старасёлы, Хількавічы і Хонькавічы) у складзе Магілёўскага раёна[4].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1146 чалавек[5], з іх 92,3 % — беларусы, 5,6 % — рускія, 0,8 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года — 954 чалавекі[7].

Склад[правіць | правіць зыходнік]

У склад сельсавета ўваходзяць 15 населеных пунктаў:

Населены пункт Статус Насельніцтва, 2009[5]
Акулінцы вёска 7
Васілевічы вёска 13
Вялікае Бушкава вёска 16
Зарэсце вёска 240
Іванавічы вёска 21
Іванаў Дварэц вёска 24
Кісялькі вёска 47
Малое Бушкава вёска 40
Рыкі вёска 45
Сафійск вёска 18
Супанічы вёска 19
Сухары аграгарадок 552
Харошкі вёска 93
Ходнева вёска 5
Цецераўнік вёска 6

Зноскі

  1. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.6. Кн.2. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. – 592 с.: іл. ISBN 978-985-11-0440-2 – С. 568
  2. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 13 лістапада 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 16.
  3. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 13.
  4. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 25 снежня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 4 (1084).
  5. а б Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.6. Кн.2. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. –592 с.: іл. ISBN 978-985-11-0440-2.