Варганы (археалагічны помнік)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Варганская гара

Варганы — археалагічны помнік каля вёскі Варганы Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці.

Гарадзішчы[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзіцца на паўднёвай ускраіне вёскі, злева ад шашы Докшыцы — Глыбокае, на Варганскай гары вышынёй 40 м. Пляцоўка памерам 60×50 м. Адкрыў у канцы ХIХ стагоддзя Ф. В. Пакроўскі. У 1949, 1965 і 1972 гадах абследаваў А. Р. Мітрафанаў, у 1997 годзе — Э. М. Зайкоўскі. Пры шурфоўках у культурным пласце (0,4-0,6 м) выяўлена ляпная гладкасценная і штрыхаваная кераміка. Адносіцца да III—IV ст.

Селішча[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзіцца на паўднёвым схіле Варганскай гары. У 1965 годзе раскопкі праводзіў Г. В. Штыхаў. Культурны пласт 0,8 м. Выяўлены сляды наземнага жытла з печкай-каменкай, жалезныя сярпы і шылы, 2 гліняныя формачкі для адліўкі бронзавых упрыгожанняў, гліняныя прасліцы, фрагменты ляпнога посуду. Адносіцца да VI—VII ст.

Курганны могільнік[правіць | правіць зыходнік]

Курганны могільнік-1[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзіцца за 0,5 км на паўднёвы ўсход ад гарадзішча Варганская гара. 3 насыпы. 2 з іх у 1965 годзе раскапаў Г. В. Штыхаў. Выяўлена пахаванне па абраду трупаспалення. Адносіцца да VIII—IХ ст.

Курганны могільнік-2[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзіцца за 1 км на поўдзень ад вёскі, ва ўрочышчы Калдоба. 3 насыпы вышынёй каля 1,5 м.

Курганны могільнік-3[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзіцца за 2,5 км на поўдзень ад гарадзішча Варганская гара, каля дарогі на в. Грабучае. 40 насыпаў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Археалагічнае вывучэнне Докшыччыны // Памяць: Докшыцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; уклад. А. В. Скараход; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : БелЭн, 2004. — С. 29-34.
  • Докшыцкі раён // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. — С. 241—258.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]